ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Выстаўка плакатаў “Лацінаамерыканская рэвалюцыя”
Біяполе чалавека як частка яго здароўя

Дзіўная, родная мова...

Дзіўная, родная мова...
Іншыя навіны

19 лютага 2009 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальнай бiблiятэцы Беларусi (галерэя “Ракурс”, 2-і паверх) адбудзецца літаратурна-мастацкая вечарына “Дзіўная, родная мова...”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.


21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы, які шырока адзначаецца ў свеце пад эгідай ЮНЕСКА. Для нашай краіны святкаванне Дня роднай мовы з'яўляецца добрай нагодай, каб яшчэ раз звярнуцца да праблем беларускай мовы – дзяржаўнай мовы нашай краіны і мовы тытульнай нацыі, яе ролі ў гістарычным развіцці беларусаў, станаўленні і захаванні нацыянальнай культуры, фарміраванні нацыянальнай свядомасці і адметнасці, месца беларускай мовы ў сучаснай моўнай сітуацыі, яе запатрабаванасці ў розных камунікатыўных сферах, асаблівасцяў развіцця на сучасным этапе.

У літаратурна-мастацкай вечарыне прымуць удзел дырэктар Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі доктар філалагічных навук, прафесар Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец, старшыня Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА Уладзімір Рыгоравіч Шчасны, загадчык кафедры рэжысуры святаў БДУКіМ кандыдат гістарычных навук, прафесар Пётр Адамавіч Гуд, галоўны дырэктар галоўнай дырэкцыі замежнага вяшчання радыёстанцыі «Беларусь» вядомы паэт Навум Гальпяровіч, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Таццяна Рыгораўна Мархель, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі № 14 Заводскага раёна г. Мінска Марыя Іванаўна Гарохава, шмат іншых вядомых дзеячаў літаратуры і мастацтва краіны, аматарскія калектывы і прафесійныя артысты.

Падчас мерапрыемства будзе адкрыта тэматычная кніжная выстаўка, у экспазіцыю якой увайшло каля 100 беларускіх выданняў: буквары, кнігі для дзяцей, прэзентацыйныя серыі «Беларусь літаратурная», “Беларуская паэзія XX стагоддзя”, “Беларуская проза XXI стагоддзя”, “Вера. Надзея. Любоў” і іншыя. На выстаўцы госці вечарыны змогуць пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі беларускай драматургіі, пародыі, эпіграмы, байкі, народнага анекдота і жарта, песні, санета, а таксама выказваннямі беларускіх паэтаў пра родную мову. Асобна будуць прадстаўлены буквары і чытанкі для дзяцей, падручнікі па навучанні роднай мове.

Уваход цэнтральны.

Тэлефон для даведак: 293-29-80, 293-27-67.

Е-mail: pr@nlb.by

 

Навіны

Больш, чым пісьменнік: адкрылася выстаўка “Княства вобразаў і слоў”

26 Ліс 2020

26 лістапада а 17-й гадзіне ў галерэі “Мабільная” (3-ці паверх) адбылося адкрыццё выстаўкі “Княства вобразаў і слоў”. Экспазіцыя прымеркавана да 90-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

#BelBookChallenge 2020 – на старт!

26 Ліс 2020

Калі вы даўно хацелі бліжэй пазнаёміцца з сучаснай беларускай літаратурай, але Сусвет усё ніяк не падаваў вам знак, то – вось ён! З 26 лістапада па 6 лютага ў гонар 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча Нацыянальная бібліятэка запускае кніжны чэлендж. Кіньце кніжны выклік самому сабе!

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Віншуем: генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі абраны прэзідэнтам Бібліятэчнай асамблеі Еўразіі!

25 Ліс 2020

25 лістапада на XXIV Агульным сходзе членаў некамерцыйнага партнёрства “Бібліятэчная асамблея Еўразіі” (БАЕ) прайшлі выбары прэзідэнта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Цытаты Уладзіміра Караткевіча

25 Ліс 2020

26 лістапада спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Разам з дзеткамі цытуем аднаго з самых яркіх і самабытных прадстаўнікоў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адкрыйце для сябе мастака Караткевіча на выстаўцы “Княства вобразаў і слоў”

25 Ліс 2020

26 лістапада ў бібліятэцы пачне работу выстаўка “Княства вобразаў і слоў”, прымеркаваная да 90-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча.

Выставачныя мультыпраекты

111