ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дар удзельніц “Miss Supranational – 2013" Нацыянальнай бібліятэцы
Сусветны бібліятэчны і інфармацыйны кангрэс – 2013

Дзень ведаў для гімназістаў прайшоў у Нацыянальнай бібліятэцы

Дзень ведаў для гімназістаў прайшоў у Нацыянальнай бібліятэцы
Іншыя навіны

2 верасня ў рамках святкавання Дня ведаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся першы ўрок для вучняў ДУА “Гімназія № 1 імя Ф. Скарыны г. МІнска”.


Падобныя мерапрыемствы сталі ўжо традыцыйнымі. Кожны год перад пачаткам школьных заняткаў дзверы бібліятэкі адчыняюцца для маленькіх грамадзян.

З прывітальным словам на ўроку выступіла першы намеснік дырэктара па абслугоўванні карыстальнікаў і ідэалогіі Алена Ерамееўна Далгаполава.

Завяршыліся першыя заняткі ўрачыстым запускам паветраных шароў у неба. Затым для навучэнцаў была праведзена аглядная экскурсія па будынку Нацыянальнай бібліятэкі, пад час якой хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з работай бібліятэкі, мастацкім афармленнем інтэр’ераў.

У музеі кнігі да ўвагі маленькіх гасцей была прадстаўлена калекцыя рарытэтных выданняў.

Экскурсія прадоўжылася на адкрытай агляднай пляцоўцы, адкуль разгортваецца маляўнічы від на сталіцу і наваколле.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам