ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Памiж iмпрэзай i шапiкам
Пра радзіму на роднай мове

Дзень роднай мовы ў бібліятэцы

Дзень роднай мовы ў бібліятэцы
Іншыя навіны

Спецыяльна да Міжнароднага дня роднай мовы Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала шэраг праектаў і мерапрыемстваў.

21 лютага ў “алмаз ведаў” прыехалі кіраўнікі і прадстаўнікі дыпламатычных місій, каб прачытаць прозу і вершы нацыянальных пісьменнікаў на тэму радзімы на сваёй мове. У сценах бібліятэкі прагучалі ўрыўкі з твораў нацыянальных аўтараў з розных краін свету.

Паглыбіцца ў гісторыю беларускай мовы прапанавалі ў музеі кнігі. Тут праходзіць выстава “Biełaruskaja łacinka”. У экспазіцыі прадстаўлены кніжныя помнікі, створаныя ў лацінскай графіцы на беларускай мове, пачынаючы з XVII стагоддзя і да сучаснасці. Выстава будзе працаваць да 30 чэрвеня 2020 г.

drm_final_5.JPG

У чытальнай зале аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164) адкрылася кніжная выстава “Са слова пачынаецца Радзіма”. У экспазіцыі прадстаўлены кнігі на роднай мове ад класікаў беларускай літаратуры да сучасных аўтараў, а таксама падручнікі, якія могуць дапамагчы ўдасканаліць веданне роднай мовы. Выстава будзе працаваць да 28 лютага 2020 г.

Спецыяльна да Міжнароднага дня роднай мовы супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі правялі вучэбна-пазнавальную экскурсію "Славутыя імёны Бацькаўшчыны". Дзеці з гімназіі № 14 г. Мінска азнаёміліся з творчасцю вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. А вось навучэнцаў гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка чакала экскурсія-віктарына, дзякуючы якой дзеці паспаборнічалі ў эрудыцыі і даведаліся шмат новага пра беларускую мову і літаратуры.

Увесь дзень  у галерэі “Панарама” (22-гі паверх) працуе тэматычная фотазона з вершамі беларускіх аўтараў, словамі на роднай мове пра бібліятэку і хэштэгамі.

Для тых, хто не зможа зазірнуць у бібліятэку ў гэты дзень, прапануем звярнуць увагу на вонкавае электроннае светлавое табло будынка. У канцы дня з 19.00 і да паўночы кожныя 15 хвілін вас чакаюць ролікі з цытатамі з твораў пісьменнікаў і ўнікальнымі беларускімі словамі, якія адрозніваюць нас ад іншых народаў.

Далучыцца да Міжнароднага дня роднай мовы можна і не выходзячы з дома. На партале Нацыянальнай бібліятэкі размешчаны тэст “Ці ведаеце вы беларускія рэдкаўжывальныя словы?”. Беларуская мова багата на цікавыя словы, але некаторы з іх не часта пачуеш у размове.

З Міжнародным днём роднай мовы!
Жадаем вам – што б у жыцці ні здарылася і як бы ні склаўся лёс – заўсёды ганарыцца сваімі каранямі і памятаць салодкія ноты роднай мовы.
Няхай мова дапамагае душы выказваць радасць, а сэрцу – гаварыць пра каханне.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.


Mova.jpg
   Чытайце таксама:
   “Дзякуй за беларускую мову”: беларускамоўныя супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі


Навіны

Віртуальная чытальная зала прадстаўляе інфармацыйны рэсурс пра выдатнага ўраджэнца Беларусі

27 Сак 2020

Рэпертуар персанальных краязнаўчых рэсурсаў арганізацый – партнёраў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі папоўніўся віртуальным праектам “Жарэс Алфёраў: чалавек-легенда”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

30 сакавіка 1945 года. 41 дзень да Перамогі

30 Сак 2020

Узяцце Данцыга (Гданьска) і лісты-падзякі з Польскай рэспублікі. Падрыхтоўка тарфянікаў да сезону. Папаўненне ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Дыспут у чытальнай зале бібліятэкі Дома партыйнай асветы. Газеты: “Звязда” (№№ 58, 59), “Советская Белоруссия” (№№ 57, 58, 60), “Совецкая радзіма” (№ 49).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

29 сакавіка 1945 года. 42 дні да Перамогі

29 Сак 2020

У зводцы Саўінфармбюро. Рабочы план на пасяўную. Бібліятэкі Воранаўскага раёна. Газеты: “Ленінскі шлях” Горацкага раёна (№ 23), “Путь соціалізма” Воранаўскага раёна (№ 20).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

28 сакавіка 1945 года. 43 дні да Перамогі

28 Сак 2020

Узятыя Штрэлен і Рыбнік. Фаўстпатроны у Рыбніку. Заява Эйзенхаўэра. У Акадэміі навук БССР. Ганусаўская доследная станцыя. Газеты: “Звязда” (№ 57), “Советская Белоруссия” (№ 56).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

111