ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Украінскія бестселеры для дзяцей будуць выдадзены ў перакладзе на беларускую мову
Рэгіянальны зводны электронны каталог вывучаецца бібліятэчнай супольнасцю Віцебска

Дзень праваслаўнай кнігі

Дзень праваслаўнай кнігі
Іншыя навіны

7 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылося мерапрыемства да Дня праваслаўнай кнігі, прысвечанае 180-годдзю Полацкага царкоўнага сабора.

Арганізатары: Выдавецкі савет Беларускай праваслаўнай царквы (БПЦ), Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Свята-Елісавецінскі манастыр.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы Ігар Марзалюк і дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі.

У рамках Дня праваслаўнай кнігі прайшла прэзентацыя прац Свяцейшага Патрыярха Кірыла. Камплекты кніг былі перададзены ў фонд Нацыянальнай бібліятэкі, а таксама Патрыяршаму экзарху ўсяе Беларусі Паўлу.

Гасцямі мерапрыемства сталі святары, кіраўнікі мясцовых выканаўчых органаў, прадстаўнікі міністэрстваў культуры і адукацыі, кіраўнікі і супрацоўнікі дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Беларусі, рэктары вышэйшых навучальных устаноў, навучэнцы духоўных школ.

Падчас мерапрыемства ў фае канферэнц-залы працавала выстаўка кніг выдавецтваў БПЦ.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.


Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам