ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Няхай заўжды будзе мама!
Пра кніжную культуру жадаюць ведаць нават у дзіцячым садку

Дзень маці ў Нацыянальнай бібліятэцы

Дзень маці ў Нацыянальнай бібліятэцы
Іншыя навіны

12 кастрычніка, напярэдадні святкавання Дня маці, аддзелам экскурсійна-метадычнай работы была арганізавана і праведзена экскурсія па будынку бібліятэкі.


28 шматдзетных маці, удастоеных дзяржаўнай узнагароды – ордэна Маці, і члены іх сем’яў азнаёміліся з архітэктурнымі асаблівасцямі будынка, работай чытальных залаў, атрымалі ўяўленне пра багатыя калекцыі і шматгранную дзейнасць бібліятэкі, а таксама наведалі выстаўку жывапісу “Прагулка па сталіцы” ў галерэі “Атрыум”.

З захапленнем дзеці і іх мамы любаваліся размешчанымі ў кальцавых калідорах мастацкімі творамі, якія ствараюць непаўторны вобраз Нацыянальнай бібліятэкі.

Жывую цікавасць у дарослых і дзяцей выклікаў музей кнігі, дзе іх пазнаёмілі з экспазіцыяй рукапісаў, рэдкіх і старадрукаваных выданняў. Юныя госці актыўна адказвалі на пытанні экскурсавода пра літаратуру Беларусі, жыццё і творчасць Ф. Скарыны.

Завяршылася экскурсія на агляднай пляцоўцы, дзе прысутныя ўбачылі панараму горада.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам