ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Інфармацыйныя рэсурсы для дыстанцыйнай адукацыі
Жыццёвая арыфметыка: апавяданне “Урок арыфметыкі” Вячаслава Адамчыка

Дызайн выдавецкай маркі Крыстафа Плантэна: погляд праз 500 гадоў

Дызайн выдавецкай маркі Крыстафа Плантэна: погляд праз 500 гадоў
Іншыя навіны

Сёлета святкуецца 500-годдзе знакамітага выдаўца Крыстафа Плантэна, які заснаваў у XVI ст. тыпаграфію ў Антверпене і паступова ператварыў яе ў адну з лепшых у Еўропе. Ува многіх музеях і бібліятэках свету запланаваны мерапрыемствы, прымеркаваныя да святкавання юбілею друкара. Каб адзначыць юбілейную дату, Нацыянальная бібліятэка Беларусі таксама падрыхтавала шэраг акцый.

Бібліятэка прапанавала юным кнігазнаўцам і ўсім зацікаўленым прыняць удзел у творчым заданні: па-свойму ўпрыгожыць выдавецкую марку друкара Крыстафа Плантэна. Творчае заданне прадугледжвала вывучэнне тэмы і яе сучасную інтэрпрэтацыю, што садзейнічае развіццю творчага мыслення і фантазіі.

Работы атрымаліся цікавымі, яркімі, маляўнічымі, выкананымі ад душы. Удзельнікі стварылі новыя дызайнерскія рашэнні выдавецкай маркі Крыстафа Плантэна, якія мы прадстаўляем вашай увазе.

Planten_4.jpg
Кастусь Суша, 8 гадоў (“Клуб кніжных прафесараў”)

Planten_3.jpg
Арына Ленкавец, 13 гадоў (“Клуб кніжных прафесараў”)

Planten_7.jpg
Марыя Каралёва, 11 гадоў (“Клуб кніжных прафесараў”)

Planten_8.jpg
Мікола Пякуцька, 8 гадоў (“Клуб кніжных прафесараў”)

Planten_9.jpg
Маша Паўлюкевіч, 10 гадоў (“Клуб кніжных прафесараў”)

Planten_5.jpg
Алена Шульжык, вядучы бібліятэкар аддзела літаратуры для дзяцей і юнацтва Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага

Музей Плантэна-Марэтуса (Антверпен) таксама прыняў удзел у творчым заданні і размясціў свае работы ў сацыяльнай сетцы Facebook:

Наверное афиша

Planten_2.jpg

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства ў рамках праектаў “У госці да кніг” і “Стварай культуру: бібліятэчныя інавацыйныя паслугі”.

Чытайце таксама:

Навіны

9 Ліп 2020

Вядомы музыка, краяўзнаўца, пісьменнік Юры Несцярэнка дэбютаваў як дзіцячы аўтар: у мінскім выдавецтве “Каўчэг” выйшла яго кніга для малодшых школьнікаў на беларускай мове “Чароўныя назвы”.

Навіны бібліятэк

Па Мазырскім краі – віртуальна ў летні дзень

8 Ліп 2020

Краязнаўчы напрамак сваёй дзейнасці працягвае Мазырская цэнтральная раённая бібліятэка імя А. С. Пушкіна Гомельскай вобласці. Яна прадаставіла віртуальнай чытальнай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адразу некалькі сваіх рэсурсаў пра край.

Бібліятэка анлайн

Інтэрв’ю з гендырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі да Дня Незалежнасці

7 Ліп 2020

А вы ведалі, што Беларусь займае 10-е месца ў свеце па колькасці бібліятэк на мільён насельніцтва? Да Дня Незалежнасці здымачная група тэлеканала АНТ прыехала ў беларускі храм кнігі, каб сустрэцца з яго кіраўніком.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

7 Ліп 2020

7 ліпеня 1882 года ў вёсцы Вязынка, што паміж Мінскам і Маладзечна, нарадзіўся Янка Купала. Звычайны беларускі хлапец з танклявымі рысамі твару мог паўтарыць лёс свайго бацькі – дробнага шляхціца, які жыў з арэнды зямлі.

Навіны бібліятэк

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на міжрэгіянальным круглым стале “Метадычная служба рэгіянальных бібліятэк у сучасных умовах”

7 Ліп 2020

Да 75-годдзя Вялікай Перамогі 3 ліпеня 2020 года ў Пензенскай абласной бібліятэцы імя М. Ю. Лермантава ў фармаце анлайн адбыўся XII Міжрэгіянальны круглы стол “Метадычная служба рэгіянальных бібліятэк у сучасных умовах”, удзел у якім Нацыянальная бібліятэка Беларусі прыняла ўпершыню.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111