ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Заняткі “Партрэт першадрукара”
Заняткі “Рукапісная кніга”

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі прачытаў лекцыю пра беларускую кніжную спадчыну

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі прачытаў лекцыю пра беларускую кніжную спадчыну
Іншыя навіны

25 лютага ў канферэнц-зале прайшла лекцыя “Тэндэнцыі і асаблівасці развіцця кніжнай культуры Беларусі ў XI –XX стст. у кантэксце агульнаеўрапейскай і нацыянальнай гісторыі”.

Мерапрыемства прымеркавана да выхаду ў свет выдання “Библиотеки Беларуси. Из прошлого в будущее. 1917–1991”.

У кнізе прыведзены даныя, атрыманыя пры даследаванні і зведзеныя ў табліцы, што дазваляе ўбачыць агульную карціну развіцця бібліятэчнай і выдавецкай справы ў БССР.

Кніга прызначана для бібліятэчных работнікаў, студэнтаў спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў гуманітарнага профілю і ўсіх, хто цікавіцца праблемамі культурнага развіцця краіны.

На лекцыі дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, доктар педагагічных навук, прафесар Раман Матульскі распавёў слухачам пра ўмовы фарміравання беларускай кніжнай культуры, звярнуў увагу на “белыя плямы” ў яе гісторыі і падкрэсліў, што сучасны свет патрабуе ад Беларусі фарміравання культурнага імунітэту, а яго аснова – гісторыя, вытокі якой захоўвае наша багатая кніжная спадчына.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.


Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам