ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Працягваем дарыць кнігі
Вiншуем з Днём нараджэння!

Дырэктар бібліятэкі прыняў удзел у пасяджэнні савета па пытаннях адукацыі

Дырэктар бібліятэкі прыняў удзел у пасяджэнні савета па пытаннях адукацыі
Іншыя навіны

17 верасня на базе юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пры ўдзеле міністра адукацыі Ігара Карпенкі прайшло пасяджэнне грамадска-кансультатыўнага савета па пытаннях адукацыі пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Старшынёй савета з 2017 года з’яўляецца дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі.

На пасяджэнні абмеркавалі асноўныя напрамкі работы з моладдзю, канцэпцыі аптымізацыі зместу структуры і аб’ёму сацыяльна-гуманітарных дысцыплін у ВНУ, стратэгічнае планаванне развіцця дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі і іншыя сацыяльна значныя пытанні ў сферы адукацыі.

Падрабязнасці на сайце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Сустрэча з Адамам Бабарэкам

18 Кас 2019

17 кастрычніка, у музеі гісторыі беларускай літаратуры ў рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” адбылася лекцыя Ганны Севярынец “Крытык і сусвет. Адам Бабарэка, літаратура і літаратары”.

Навіны бібліятэк

Самота, атлусценне і сяброўства. Пра што пішуць лаўрэаты Еўрапейскай прэміі па літаратуры

20 Кас 2019

Роўна 10 гадоў таму Еўрапейскі саюз вырашыў заснаваць уласную прэмію па літаратуры з тым, каб папулярызаваць на міжнародным узроўні не надта вядомых, але таленавітых аўтараў з розных краін Еўропы. Таму намінантам можа стаць аўтар, які мае не менш за дзве, але не больш за чатыры выдадзеныя арыгінальныя кнігі.

Навіны бібліятэк

Маўчанне сфiнкса

18 Кас 2019

Дэбютны зборнiк гэтай дваццацiгадовай паэткi ўкладаў самы вядомы беларускi паэт, афармляў самы вядомы мастак, фiнансавала легендарная княгiня-мецэнатка… I быў надрукаваны ў гэтым зборнiку верш, якi стаў народнай песняй.

Навіны бібліятэк

Шляхам, што вядзе да мары

18 Кас 2019

11–12 кастрычніка прыхільнікі творчасці Эльчына Сафарлі сустрэліся з любімым аўтарам у беларускай сталіцы. У Мінск ён прыехаў прадставіць новы раман “Дом, в котором горит свет”, выдадзены ў гэтым годзе ў АСТ.

Аўтарскі погляд

111