ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Споведзь мужнасці і любові
Дзіцячы пакой запрашае

Друкарскіх спраў майстар

Друкарскіх спраў майстар
Іншыя навіны

11 і 12 сакавіка музей кнігі запрашае дзяцей 6–12 гадоў і іх бацькоў на музейныя заняткі “Друкарскіх спраў майстар", прысвечаныя Дню праваслаўнай кнігі і 500-годдзю беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання.


Мерапрыемства арганізавана напярэдадні Дня праваслаўнай кнігі, які ў Рускай праваслаўнай царкве адзначаецца 14 сакавіка. Менавіта ў гэты дзень у 1564 годзе дыякан Іван Фёдараў у Маскве надрукаваў першую датаваную кнігу – “Апостал”, адну з асноўных у шэрагу богаслужэбных кніг, у якой змешчаны першыя ўзоры тлумачэння вучнямі Хрыста яго пропаведзяў.

На занятках дзеці даведаюцца пра дзейнасць вялікага асветніка Івана Фёдарава і тэхніку друкавання кніг у тыя часы. Наведвальнікі мерапрыемства ўбачаць арыгінальныя кніжныя помнікі, выпушчаныя друкаром, паўдзельнічаюць у творчым заданні і створаць сваё ўнікальнае віншаванне да Дня праваслаўнай кнігі.

У гэтыя дні ў музеі кнігі таксама будзе праходзіць буккросінг дзіцячай праваслаўнай кнігі. Дзеці змогуць прынесці сваю ўжо прачытаную кнігу і абмяняць яе на іншую, якую пакінуць іх папярэднікі.

Заняткі праводзяцца ў даступнай і займальнай форме. Спазнанне разнастайнасці кніжнай культуры адбываецца з дапамогай дыялогу, гульняў і творчасці.

Працягласць заняткаў – 60 хвілін.

Кошт заняткаў з матэрыяламі для творчага задання: 3 (тры) рублі.

Чакаем усіх у музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі!

Заняткі групавыя, праводзяцца па папярэднім запісе:
тэлефоны: (8 017) 293 27 82, (8 029) 65 66 115.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам