23 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках праекта “Кропка Адліку” адбылася інфармацыйна-пазнавальная праграма “Дрэва Жыцця: пераемнасць традыцый і энергій”.
Асноўная тэма праграмы – “сутокі культур”.
Для ўдзельнікаў мерапрыемства выступіла журналістка, паэтка, этнакультуролаг, збіральніца паданняў і традыцый Антаніна Хатэнка.
У праграме разглядаліся наступныя пытанні:
- Дрэва жыцця ў міфалагічнай мадэлі свету;
- Культура роду і яе цэласнасць;
- Беларускія веды пра Дрэва Жыцця.