У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і яе арганізацыях-партнёрах па віртуальнай чытальнай зале прадоўжаны доступ да баз даных SAGE Journals Online і SAGE eReference.
Базы даных SAGE Journals Online і SAGE eReference ўключаюць поўныя тэксты больш за 500 замежных навуковых часопісаў па грамадскіх навуках, тэхніцы, медыцыне і бізнесе, а таксама больш за 80 даведнікаў і энцыклапедый выдавецтва SAGE па розных дысцыплінах.
Тэставы доступ прадоўжаны да 30.04.2009 года.