ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пісьменнік краіны маленства
14 кастрычніка – Дзень маці

Добрае сэрца маёй мамы

Іншыя навіны

14 кастрычніка 2009 года з 10.00 да 14.00 у галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пройдзе акцыя “Добрае сэрца маёй мамы”, прымеркаваная да Дня маці.


Мэтай акцыі з’яўляецца ўмацаванне сямейных адносін і ўсталяванне больш цеснай і сардэчнай узаемасувязі паміж дзецьмі і маці, а таксама развіццё творчых здольнасцей у дзяцей.

У святкаванні прымуць удзел шматдзетныя сем’і, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, жанчыны-ветэраны.

У рамках акцыі пройдзе конкурс дзіцячага малюнка, адбудзецца святочны канцэрт з удзелам дзіцячых творчых калектываў і зорак беларускай эстрады, а таксама будзе працаваць рэтра-галерэя, якая ўключае калекцыю жаночага адзення і ўпрыгожванняў мінулага стагоддзя.

Тэлефон для даведак: 293-27-67.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам