ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Заняткі на выставе “Тайны канцылярыі”
“Мультчытайка” паводле казкі “Конёк-Горбунок”

Дні адчыненых дзвярэй віртуальнай чытальнай залы НББ

Дні адчыненых дзвярэй віртуальнай чытальнай залы НББ
Іншыя навіны

12, 14 і 16 кастрычніка ў бібліятэцы прайшла серыя анлайн-семінараў для бібліятэк Беларусі.

Семінары былі арганізаваны з мэтай прыцягнення ўвагі супрацоўнікаў і кіраўнікоў бібліятэк да выкарыстання ў бібліятэчным абслугоўванні лепшых сусветных электронных інфармацыйных рэсурсаў. З іх багатым кантэнтам і функцыянальнымі магчымасцямі слухачоў пазнаёмілі загадчыца аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння Марына Рудакоўская і спецыяліст аддзела Дар’я Рымша. На заключным семінары ў якасці запрошанага спікера выступіў дырэктар па развіцці кампаніі EBSCO Андрэй Сакалоў.

Штодня ў семінарах прымалі ўдзел прадстаўнікі больш за 40 арганізацый: публічных, навуковых, універсітэцкіх і школьных бібліятэк, інстытутаў павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі.

Ключавой тэмай семінараў сталі алгарытмы выкарыстання электронных баз даных пры дыстанцыйнай адукацыі і аддаленым бібліятэчным абслугоўванні, а таксама перавагі карпаратыўнай падпіскі на ліцэнзійныя інфармацыйныя рэсурсы.

Серыя семінараў была праведзена пад эгідай Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні.

Запрашаем бібліятэкі Беларусі да супрацоўніцтва ў рамках віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі!

Матэрыял пададзены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам