ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Беларускі Салжаніцын. 105 гадоў з дня нараджэння Сяргея Грахоўскага
Куточак Беларусі ў Астане

Для вас, дзеткі, новыя кніжкі

Для вас, дзеткі, новыя кніжкі
Іншыя навіны

26 верасня ў дзіцячым пакоі прайшла літаратурная гадзіна “Для вас, дзеткі, новыя кніжкі”.

На мерапрыемстве былі прадстаўлены новыя кнігі беларускай паэзіі. Дзеці пазнаёміліся з цікавымі персанажамі, пацешнымі гісторыямі і цікаўнымі выпадкамі з жыцця дзяцей і жывёл, прачытаўшы вершы з маляўніча ілюстраванай кнігі Валянціны Паліканінай “Ни к чему быть одному…”.

З вялікай цікавасцю юныя чытачы праслухалі вершаваную гісторыю пра прыгоды дзвюх авечак-сябровак з кнігі Вольгі Гапеевай “Дзве авечкі”. А разам з хатнімі і ляснымі насельнікамі зборніка Таццяны Сучковай “Ты куда бежишь, тропинка?” пабывалі ў незабыўным падарожжы, даведаўшыся аб усіх порах года.

Пазнавальныя кнігі з серыі “Умней-ка” дапамаглі дзецям выканаць займальныя заданні і весела правесці час.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы, якія праходзяць у дзіцячым пакоі бібліятэкі.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам