ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Улік і захаванасць фондаў у публічных бібліятэках
Таемства жаночага

Дар вядомых беларускіх дзеячаў Польшчы

Дар вядомых беларускіх дзеячаў Польшчы
Іншыя навіны

11 снежня 2008 года сумесна з Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася афіцыйная перадача ў дар літаратуры і навукова-дакументальных матэрыялаў з асабістага архіва вядомых беларускіх дзеячаў Польшчы ў фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.


У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік дырэктара па навуковай рабоце і сувязях з грамадскасцю Л.Г. Кірухіна, старшыня Беларускага фонду культуры У.А. Гілеп, беларускі перакладчык, пісьменнік, паэт А.І. Бутэвіч, загадчык кафедры беларускай філалогіі, прафесар Варшаўскага універсітэта Алесь Баршчэўскі, супрацоўнік Польскага радыё, перакладчык паэмы Я. Коласа “Новая зямля” Чэслаў Сенюх, дырэктар міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі на Беласточчыне Мікалай Бушка і іншыя.

Алесь Баршчэўскі,
загадчык кафедры
беларускай філалогіі,
прафесар Варшаўскага
універсітэта
Л.Г. Кірухіна,
намеснік дырэктара
па навуковай рабоце і
сувязях з грамадскасцю
А.І. Бутэвіч,
беларускі
перакладчык,
пісьменнік, паэт
Чэслаў Сенюх,
супрацоўнік Польскага радыё, перакладчык
У.А. Гілеп,
старшыня Беларускага
фонду культуры
Мікалай Бушка,
дырэктар
міжнароднага
фестывалю
царкоўнай
музыкі

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам