ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Супрацоўніцтва ў галіне фізічнай культуры, спорту і турызму
Візіт афіцыйнай дэлегацыі Кыргызскай Рэспублікі

Дар Пасольства Кубы Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Дар Пасольства Кубы Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Іншыя навіны

20 мая адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі збору твораў Хасэ Марці ў дар ад Пасольства Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь.


З вітальным словам да гасцей звярнуліся намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Віктар Іосіфавіч Кураш, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь Амар Сенон Медзіна Кінтэра і дырэктар ДУ “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” Раман Сцяпанавіч Матульскі.

Ва ўрачыстай абстаноўцы Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Куба Амар Сенон Медзіна Кінтэра перадаў у дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі першыя 9 з 28 тамоў збору твораў “Edicion Critica” (Крытычнае выданне”) нацыянальнага героя Кубы Хасэ Марці (1853–1895).

Сабраныя ў гэтым выданні працы з’яўляюцца копіямі рукапісаў Хасэ Марці. Выданне ўключае таксама друкаваныя матэрыялы: хронікі, журналісцкую карэспандэнцыю, артыкулы, нарысы, звароты, кароткую біяграфічную характарыстыку, паэмы, навелы, тэатральныя творы, лісты, публічныя прамовы, пісьмовыя паведамленні, маніфесты, прысвячэнні, чарнавікі, сшыткі для нататак, фрагменты сачыненняў, няпоўныя анатацыі, пераклады і малюнкі.

У рамках мерапрыемства выступілі студэнты Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта, якія прачыталі творы Хасэ Марці на іспанскай мове, а таксама навучэнцы музычнай школы № 3 Мінска.

Цырымонія дарэння стала працягам культурнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кубай, якое садзейнічае замацаванню традыцыйных сяброўскіх адносін.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам