ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Духоўнае адраджэнне грамадства і праваслаўная кніга
“Заветному звуку внимая...”

Дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Іншыя навіны

Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расіі перадаў у дар бібліятэцы электронную копію “Малой падарожнай кніжкі” – твора выдатнага асветніка і гуманіста Францыска Скарыны.


Выданне было перададзена пад час навукова-практычнай канферэнцыі “Актуальныя праблемы будаўніцтва і развіцця Саюзнай дзяржавы”, прысвечанай святкаванню 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Адзін з найбольш поўных арыгіналаў “Малой падарожнай кніжкі” захоўваецца ў фондах Расійскай нацыянальнай бібліятэкі ў Санкт-Пецярбургу. Лічбавая копія менавіта гэтага экзэмпляра перададзена і будзе даступнай наведвальнікам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У 1522 г. у Вільні пры падтрымцы бурмістра Якуба Бабіча Францыск Скарына выдае “Малую падарожную кніжку”. Асноўную яе частку складае так званы Псалтыр з паследаваннем – вельмі папулярная кніга, неабходная для арганізацыі царкоўных службаў, навучання ў пачатковых школах, прыватнага выкарыстання. Нават умоўная назва гэтага выдання сведчыць, што ў першую чаргу яно прызначалася для зручнага выкарыстання не столькі дома або ў царкве, колькі пад час вандраванняў па краіне і за яе межамі.

Ф. Скарына першым з друкароў, якія выдавалі славянскія кнігі кірылаўскага шрыфту, пачаў ужываць тытульныя лісты. У “Малой падарожнай кніжцы” іх пяць. Усё яе арнаментальнае ўбранне, акрамя нешматлікіх пражскіх ініцыялаў, аддрукавана з новых, вырабленых спецыяльна для гэтага выдання дошак і дбайна прадумана.

Віленскія выданні былі надрукаваны на царкоўнаславянскай мове з уключэннем уласных тэкстаў Ф. Скарыны на беларускай мове. У прыватнасці, у “Малой падарожнай кніжцы” даследчыкі выявілі арыгінальныя гімнаграфічныя творы. Скарынаўскія пераклады даследчыкі трактуюць як беларускую рэдакцыю царкоўнаславянскай мовы і падкрэсліваюць іх велізарную ролю ў фарміраванні беларускай літаратурнай мовы.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам