ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Фотавыстаўка “Пейзажы Беларусі”
Дзіцячы пакой запрашае на майстар-клас

Дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі з Кітая

Дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі з Кітая
Іншыя навіны

11 лютага ў рамках адкрыцця ХХIІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу дэлегаты Кітайскай Народнай Рэспублікі падарылі бібліятэцы больш як 500 найменняў кніг.


Прадстаўнікі Галоўнага дзяржаўнага ўпраўлення па справах прэсы, выдавецтваў, радыёвяшчання, кінематаграфіі і тэлебачання Кітайскай Народнай Рэспублікі ўручылі дырэктару бібліятэкі каталог выданняў, якія будуць перададзены бібліятэцы ў найбліжэйшыя дні.

Звыш 500 выданняў аб культуры, палітыцы, адукацыі, мастацтве і грамадскім жыцці Кітая, шматлікія кнігі аб ваенных дзеяннях папоўняць фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і стануць даступнымі шырокаму кругу чытачоў.

У гэтым годзе Кітай з’яўляецца ганаровым госцем міжнароднага кніжнага форуму. Стэнд краіны багаты разнастайнымі выданнямі і ўключае цэлы раздзел, прадстаўлены Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, у пацверджанне дружалюбных міжкультурных узаемаадносін.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам