ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Спартакіяда работнікаў культуры і мастацтваў
“Нацыянальная бібліятэка Беларусі” ў Маскве

Дар Латвійскай Рэспублікі

Іншыя навіны

16 чэрвеня адбудзецца перадача калекцыі кніг і кінафільмаў Пасольствам Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь у дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.


Мерапрыемства пройдзе пад эгідай старшынства Латвійскай Рэспублікі ў Савеце Еўрапейскага саюза.

Кнігі для перадачы ў дар прадастаўлены Нацыянальнай бібліятэкай Латвіі і сакратарыятам старшынства Латвіі ў Савеце Еўрапейскага саюза ў рамках міжнароднага праекта “Перадача кніг бібліятэкам іншых краін”, а таксама Пасольствам Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. Акрамя таго, у зборы знаходзяцца выданні, падораныя бібліятэцы латышскімі аўтарамі і выдаўцамі. Кніжная калекцыя дапоўнена запісамі 25 латышскіх кінафільмаў.

Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі будуць перададзены кнігі, прысвечаныя гісторыі і культуры Латвіі, латышскай літаратуры і мастацтву. У калекцыі прадстаўлены выданні на англійскай і рускай мовах.

У цырымоніі перадачы калекцыі прыме ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Міхаіл Папкоўс.

Цырымонія пачнецца а 15-й гадзіне ў атрыуме другога паверха бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 56.
E-mail: pr@nlb.by  

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам