ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прэзентацыя ў Маскве “Кніжнай спадчыны Францыска Скарыны”
WARSTORY.BY. Пакаленне міру пра вайну і мір

Дар Латвійскай Рэспублікі

Дар Латвійскай Рэспублікі
Іншыя навіны

16 чэрвеня адбылася перадача калекцыі кніг і кінафільмаў Пасольствам Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь у дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.


Мерапрыемства прайшло пад эгідай старшынства Латвійскай Рэспублікі ў Савеце Еўрапейскага саюза.

Кнігі для перадачы ў дар прадастаўлены Нацыянальнай бібліятэкай Латвіі і сакратарыятам старшынства Латвіі ў Савеце Еўрапейскага саюза ў рамках міжнароднага праекта “Перадача кніг бібліятэкам іншых краін”, а таксама Пасольствам Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. Акрамя таго, у зборы знаходзяцца выданні, падораныя бібліятэцы латышскімі аўтарамі і выдаўцамі. Кніжная калекцыя дапоўнена запісамі 25 латышскіх кінафільмаў.

Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі перададзены кнігі, прысвечаныя гісторыі і культуры Латвіі, латышскай літаратуры і мастацтву. У калекцыі прадстаўлены выданні на англійскай і рускай мовах.

У цырымоніі перадачы калекцыі прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Міхаіл Папкоўс, намеснік дырэктара па інфармацыйных рэсурсах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Таццяна Кузьмініч.

Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам