ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Паэт Віталь Рыжкоў: “Літаратура – гэта шлях памылак”
Разнастайнасць культур

Дар бібліятэцы

Дар бібліятэцы
Іншыя навіны

28 верасня ў бібліятэцы адбылася цырымонія перадачы ў дар выданняў "Денежная азбука" і "Финансовый футбол 2.0".


"Денежная азбука" – адзін з шэрагу праектаў, арганізаваных Асацыяцыяй беларускіх банкаў пры падтрымцы кампаній-партнёраў у рамках нацыянальнай кампаніі па павышэнні фінансавай пісьменнасці ў нашай краіне. У дадзеным выпадку выпуск кнігі падтрымалі Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь і газета "Комсомольская правда в Беларуси".

Папярэдні, не менш пазнавальны праект быў рэалізаваны ў 2015 годзе. Тады фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі папоўнілі 100 экзэмпляраў выдання "Финансовая грамота" – акадэмічнага дапаможніка па асабістых фінансах, дзе ў лёгкай і нязмушанай форме гаворыцца пра тое, як паспяхова распараджацца асабістым бюджэтам, якія інструменты інвеставання можна выкарыстоўваць для аховы і прымнажэння зберажэнняў.

Як адзначыла падчас цырымоніі першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава, экзэмпляры леташняга падарунка – "Финансовой грамоты" – былі размеркаваны па бібліятэках краіны і карысталіся шырокім попытам сярод чытачоў, таму і ў гэты раз Нацыянальная бібліятэка з усёй адказнасцю падыдзе да папулярызацыі выданняў.

"Денежная азбука" прызначана для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Кніга багатая ілюстрацыямі, якія суправаджаюцца даступным для разумення тэкстам. Тут можна даведацца пра гісторыю грошай, іх назвы і знешні выгляд у мінулым і сучаснасці. Падрастаючае пакаленне зможа прачытаць у азбуцы, для чаго наогул патрэбныя грошы і як з імі абыходзіцца.

Таксама падчас сустрэчы адбылася прэзентацыя адукацыйнай камп’ютарнай гульні "Финансовый футбол 2.0", запуск якой стаў магчымым дзякуючы супрацоўніцтву Асацыяцыі беларускіх банкаў з кампаніяй VISA. Гульня "Финансовый футбол 2.0" – гэта абноўленая лакалізаваная версія займальнай гульні для атрымання фінансавых ведаў. Першая яе версія была запушчана ў Беларусі ў 2010 годзе. Гульня правярае веды гульца ў галіне кіравання асабістымі фінансамі і вучыць пісьменна распараджацца сваімі грашыма па меры таго, як гулец набліжаецца да варот саперніка, каб забіць гол. Тут прадугледжаны тры ўзроўні складанасці – для старшакласнікаў, студэнтаў і больш дарослай аўдыторыі.

"На жаль, для вывучэння спецыяльнай літаратуры, якая можа павысіць фінансавую пісьменнасць, чалавеку даводзіцца прыкладаць намаганні, а элемент гульні спрашчае гэтую задачу і прыцягвае ўвагу большага кола людзей", – падкрэсліў значнасць адукацыйнай гульні рэгіянальны менеджар кампаніі VISA ў Беларусі, Малдове і Азербайджане Ігар Кавалёў. Яго словы знайшлі нагляднае пацвярджэнне – госці мерапрыемства з радасцю падзяліліся на каманды і згулялі ў "Финансовый футбол 2.0" анлайн.

Дыскі з гульнёй "Финансовый футбол 2.0" таксама былі перададзены ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам