ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адкрыты доступ да інфармацыйнага сэрвісу EHIS
Памятаць, каб жыць

Дакументныя фонды бібліятэк Беларусі

Дакументныя фонды бібліятэк Беларусі
Іншыя навіны

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 15 снежня 2009 года адбыўся семінар-дыялог “Дакументыя фонды бібліятэк Беларусі: забеспячэнне захаванасці і бяспекі ў сучасных умовах”.


У мерапрыестве прынялі ўдзел больш за 70 спецыялістаў з рэспубліканскіх, абласных, гарадскіх і раённых бібліятэк Беларусі, а таксама бібліятэк ВНУ і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У дакладах вядучых спецыялістаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Гродненскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі былі адлюстраваны тэарэтычныя і практычныя пытанні арганізацыі, захавання і выкарыстання бібліятэчных фондаў.

З дакладамі выступілі Кузьмініч Т.В., намеснік дырэктара па інфармацыйных рэсурсах; Прадзеіна А. В., загадчыца навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі НББ; Кумпель Т.А., загадчыца аддзела адзінага фонду Гродненскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага; Дзем’яновіч Т.А., вядучы бібліятэкар Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў; Леўчанка Э.Э., загадчыца сектара аддзела кнігазахавання НББ; Мельнікава Н.У., вядучы бібілятэкар аддзела кнігазахавання НББ; Няборская В.В., вядучы бібліятэкар аддзела кнігазахавання НББ; Самаркіна Л.І., загадчыца сектара аддзела захоўвання часопісаў і выданняў з працягам; Тоісцева І.М., загадчыца сектара аддзела захоўвання спецыялізаваных фондаў НББ; Івашка Т.В., загадчыца сектара аддзела захоўвання спецыялізаваных фондаў НББ; Сцефановіч А.В., загадчык аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі; Каваленка З.С., загадчыца аддзела рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных фондаў НББ.

Разгледжаны ўмовы захоўвання розных відаў дакументаў, а таксама асноўныя падыходы да забеспячэння фізічнай захаванасці, рэстаўрацыі, кансервацыі і пераплету выданняў.

Звернута ўвага на:

  • неабходнасць заканчэння работы па падрыхтоўцы новай рэдакцыі “Інструкцыі па ўліку і захаванасці фондаў у Рэспубліцы Беларусь”;
  • актуальнасць распрацоўкі Нацыянальнай праграмы захаванасці і развіцця бібліятэчных фондаў у Рэспубліцы Беларусь;
  • мэтазгоднасць правядзення навучальных мерапрыемстваў па рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных фондаў;
  • неабходнасць падрыхтоўкі метадычных матэрыялаў па арганізацыі фондаў, іх захоўванні і выкарыстанні асобных відаў дакументаў.

У межах семінара-дыялогу ўдзельнікам была прадастаўлена магчымасць наведаць аддзелы кнігазахавання; захоўвання часопісаў і выданняў з працягам; захоўвання спецыялізаваных фондаў і аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў і азнаёміцца з умовамі захоўвання розных відаў выданняў у НББ, а таксама комплексам мерапрыемстаў па забеспячэнні іх фізічнай захаванасці.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам