ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Непаўторны свет Шумана
Курэнне або здароўе: у будучыню без залежнасцей

Дадзім шар зямны дзецям!

Дадзім шар зямны дзецям!
Іншыя навіны

29 мая дзіцячы пакой Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на святочнае мерапрыемства “Дадзім шар зямны дзецям!".


Мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню аховы дзяцей,  складаецца з дзвюх частак, якія  запланаваны  адначасова: бацькам   прапануюць  прэзентацыю  “Дадзім шар зямны дзецям!"  (яна  пройдзе ў зале дакументаў па мастацтве), а дзеці трапяць у свет разнастайных гульняў, конкурсаў, песень, танцаў і іншых вясёлых заняткаў.

Бацькі пазнаёмяцца з гісторыяй заснавання і святкавання   ў  свеце і ў нашай краіне  Міжнароднага дня аховы дзяцей.  У прэзентацыі будуць  разглядацца  пытанні абароны праў дзіцяці. Таксама дарослым будуць прапанаваны падборкі літаратуры па выхаванні  дзяцей  і папулярныя выданні дзіцячай мастацкай літаратуры.

Юныя наведвальнікі прадэманструюць свае музычныя і танцавальныя здольнасці ў конкурсах “Забаўныя квакушкі”, а праявіць кемлівасць, спрытнасць і знаходлівасць дзеці змогуць у гульнях з паветранымі шарамі. Пераўвасобіцца ў знаёмых казачных персанажаў удзельнікам дазволіць конкурс “Пантаміма”. Закончыцца свята салютам з мыльных пузыроў і маляваннем  каляровым  меламна  асфальце.

Мерапрыемства праводзіцца бясплатна.

Запрашаюцца дзеці 5–9 гадоў.

Час правядзення: 12.00–13.30.

Кантактны тэлефон: 293-25-34.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам