1 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшла традыцыйная дабрачынная акцыя, прымеркаваная да Міжнароднага дня абароны дзяцей.
Для дзяцей-выхаванцаў дзіцячых дамоў г. Мінска былі праведзены экскурсіі па будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з наведваннем музея кнігі.
Знаёмства з беларускай кніжнай скарбніцай выклікала ў школьнікаў вялікую цікавасць, а таксама пачуццё гонару за нацыянальную культуру і родную краіну.
Дзяўчынкі і хлопчыкі азнаёміліся з экспазіцыяй, прадстаўленай у музеі кнігі, і атрымалі шмат прыемных уражанняў ад наведвання выстаўкі графікі ў галерэі “Атрыум”.