Напярэдадні прафесійнага свята Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагародзіла лепшых спецыялістаў галіны. Сярод іх – супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Ганаровую грамату атрымала Святлана Івашчанка, загадчыца аддзела бібліятэчнага абслугоўвання.
Граматы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь удастоена начальнік агульнага аддзела Інеса Поль.
Падзяку міністра культуры Рэспублікі Беларусь аб'яўлена галоўнаму бухгалтару Валянціне Кафаравай і Наталлі Няхайчык, загадчыцы сектара арганізацыі кніжных фондаў аддзела кнігазахавання.
Калектыў віншуе калег з высокімі ўзнагародамі і жадае далейшых поспехаў у працы, творчай энергіі і новых ідэй!
Матэрыял прадстаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.