13 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў навучэнцам Першамайскага і Партызанскага раёнаў г. Мінска.
Дзяўчаткі і хлопчыкі атрымалі галоўны дакумент грамадзяніна, які сімвалічна адкрывае перад імі дзверы ў дарослае жыццё.
Пасля ўрачыстай цырымоніі супрацоўнікі “алмаза ведаў” з задавальненнем правялі экскурсію для юных гасцей, падчас якой іх пазнаёмілі з гісторыяй бібліятэкі і яе магчымасцямі як буйнога інфармацыйнага і сацыякультурнага цэнтра.
Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.