ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Стала вядома праграма святкавання Дня беларускага пісьменства ў Слоніме
“Дзікае паляванне караля Стаха” плануецца перакласці на кітайскую мову

Да Дня беларускага пісьменства – пра пісьменнікаў, паэтаў, перакладчыкаў

Да Дня беларускага пісьменства – пра пісьменнікаў, паэтаў, перакладчыкаў
Іншыя навіны

Напярэдадні Дня беларускага пісьменства віртуальная чытальная зала Нацыянальнай бібліятэкі запрашае ў госці да пісьменнікаў і паэтаў Беларусі.

Сёння прапануем віртуальна пазнаёміцца з краязнаўчымі рэсурсамі, якія распавядаюць пра пісьменнікаў, паэтаў, перакладчыкаў – словам, пра ўсіх, хто ўнёс свой уклад у літаратурную скарбніцу Беларусі.

У многіх бібліятэках рэспублікі ў Год малой радзімы актыўна працягваецца работа па стварэнні інфармацыйных рэсурсаў, якія раскрываюць тыя ці іншыя старонкі жыцця і дзейнасці свайго рэгіёну.

Літаратурнае жыццё вобласці ў цэлым прадстаўляюць дзве базы даных: “Таленты ад роднай зямлі” Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна і “Гомельшчына літаратурная” Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І. Леніна.

Даныя пра жыццё і творчасць літаратараў, бібліяграфічныя спісы размешчаны ў рэсурсах раённых бібліятэк Брэсцкай ("Літаратурная Ляхавіччына”), Віцебскай (“Лиозненщина литературная”), Гомельскай (“Два таланта – две судьбы”), Гродзенскай (“Астравеччына літаратурная”, “Літаратурная Слонімшчына”), Магілёўскай (Літаратурная карта Бялыніцкага раёна, “Літаратурныя імёны Слаўгарадчыны”, “Літаратурныя таленты Клімаўшчыны”) абласцей.

Бібліятэкары Дзяржынскай раённай ЦБС Мінскай вобласці ў сваім рэсурсе “Дзяржыншчына літаратурная” сабралі даныя і пра пісьменнікаў-землякоў, і пра дзеячаў літаратуры, якія бывалі ў краі праездам – пра гэта сведчаць цытаты з іх твораў, урыўкі успамінаў пра гэтыя месцы.

Віртуальная чытальная зала прапануе карыстальнікам інтэрнэту адправіцца ў госці да пісьменнікаў і паэтаў Беларусі, больш даведацца аб асобах аўтараў, іх творчай і грамадскай дзейнасці, больш глыбока пазнаёміцца з творамі прызнаных майстроў слова або адкрыць для сябе новыя імёны ў літаратуры.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Папулярызацыя рэсурсаў віртуальнай чытальнай залы НББ

30 Кас 2020

29 кастрычніка прайшоў анлайн-семінар віртуальнай чытальнай залы НББ для супрацоўнікаў Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь. Прафесійная сустрэча была прысвечана аднаму з самых актуальных пытанняў бібліятэчнага абслугоўвання ў сучасных умовах – выкарыстанню ліцэнзійных электронных інфармацыйных рэсурсаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Бу!”: даведнік па дамах з прывідамі ў літаратуры

30 Кас 2020

Што можа быць больш прывабным і адначасова страшным для чытача, чым дамы з прывідамі? За апошнюю сотню гадоў мы сталі сведкамі мноства сумных гісторый, дзе галоўныя героі заключаюць здзелку стагоддзя і купляюць дом, у якім яны самі – нечаканыя госці. Мара ператвараецца ў кашмар, а родныя сцены больш не здаюцца бяспечнымі. Прадстаўляем вам даведнік па самай містычна небяспечнай нерухомасці ў літаратуры!

Аўтарскі погляд

30 кастрычніка – 115 гадоў з дня нараджэння народнага мастака Беларусі, выдатнага скульптара Андрэя Ануфрыевіча Бембеля (1905–1986)

30 Кас 2020

Імя мастака добра вядома не толькі знаўцам беларускага мастацтва ХХ стагоддзя, але і шматлікім гасцям нашай краіны. Бо сярод найбольш вядомых турыстычных аб’ектаў мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”, Курган Славы, манумент Перамогі ў Мінску і многае іншае, аўтарам або суаўтарам стварэння якіх з’яўляўся Андрэй Бембель.

Па старонках беларускага календара

Свабоднае праграмнае забеспячэнне для стварэння краязнаўчых рэсурсаў бібліятэк

29 Кас 2020

22 кастрычніка ў рамках VII Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры” Віктар Пшыбытка правёў анлайн майстар-клас “Выкарыстанне свабоднага праграмнага забеспячэння для стварэння краязнаўчых рэсурсаў бібліятэк”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Захаванасць дакументаў як залог якаснага задавальнення чытацкіх запытаў

29 Кас 2020

Ва ўмовах дэфіцыту фінансавання, недахопу плошчаў для размяшчэння фондаў, зніжэння экзэмплярнасці закупляемых дакументаў, пагаршэння якасці паперы і спажывецкіх характарыстык выдавецкай прадукцыі ўзрастае пагроза зніжэння колькаснага і якаснага складу бібліятэчных фондаў. Без актыўнай працы па забеспячэнні захаванасці бібліятэчных фондаў значная частка дакументаў можа быць бязвыплатна страчана.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

29 Кас 2020

Кожны год у канцы кастрычніка мы ўспамінаем сумную дату. У ноч з 29-га на 30-е ў 1937 годзе былі забіты некалькі дзясяткаў беларускіх паэтаў, пісьменнікаў, навукоўцаў... Сярод тых, хто загінуў у той жудасны час, ёсць адзін пісьменнік, сёлетні юбіляр, які ўвайшоў у гісторыю пад імем Янка Нёманскі. Давайце ўспомнім гэтага чалавека, а тым самым – усіх, хто быў забіты і не паспеў даспяваць свае песні.

Навіны бібліятэк

111