16 студзеня ў парку актыўнага адпачынку “Якуцкія горы” прайшло карпаратыўнае спартыўна-аздараўленчае мерапрыемства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Адбылося яно напярэдадні зімовых Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы (Канада).
Супрацоўнікі бібліятэкі змаглі пакатацца на лыжах, сноўблейдах і пастраляць з пнеўматычнай вінтоўкі.
Свята прайшло актыўна, весела, радасна, што паспрыяла яшчэ большай згуртаванасці калектыву бібліятэкі.