ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Гульня з усёй літаратурнай традыцыяй адразу”. Што расійскі крытык піша пра “Ноч” Марціновіча
“Суразмоўцы”: Навум Гальпяровіч з Пятро Васючэнкам

CIS Caucus: сустрэча дэлегатаў краін СНД на кангрэсе ІФЛА – 2019

CIS Caucus: сустрэча дэлегатаў краін СНД на кангрэсе ІФЛА – 2019
Іншыя навіны

24 жніўня ў сталіцы Грэцыі Афінах адбылося Штогадовае рэгіянальнае пасяджэнне прадстаўнікоў бібліятэк краін СНД (CIS Caucus), якое традыцыйна праводзіцца напярэдадні адкрыцця Сусветнага бібліятэчнага і інфармацыйнага кангрэса ІФЛА (World Library and Information Congress – WLIC).

Удзельнікаў асабіста віталі прэзідэнт ІФЛА Глорыя Перэс-Сальмерон і генеральны сакратар ІФЛА Джэральд Ляйтнер.

Мадэратарамі пасяджэння выступілі Раман Матульскі, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Міхаіл Афанасьеў, дырэктар Дзяржаўнай публічнай гістарычнай бібліятэкі Расіі, прэзідэнт Расійскай бібліятэчнай асацыяцыі, Бакытжамал Каірбекаўна Аспанава, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Казахстан, Адзіба Імаш кызы Ісмаілава, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Азербайджана.

На пасяджэнні асаблівае значэнне надалі супрацоўніцтву бібліятэк краін Садружнасці і неабходнасці рэалізацыі сумесных доўгатэрміновых праектаў па актуальных напрамках дзейнасці.

Аб сумесных праектах нацыянальных бібліятэк краін СНД да 75-годдзя Вялікай Перамогі расказала ў сваім выступе Алена Жабко, дырэктар па інфармацыйных рэсурсах Прэзідэнцкай бібліятэкі імя Б.М. Ельцына. З паведамленнем аб расійскім досведзе і новым этапе праекта ІФЛА “Бібліятэчная карта свету” выступіла Людміла Зайцава, намеснік дырэктара Дэпартамента дзяржаўных і прыярытэтных праектаў, начальнік аддзела зводнага планавання і справаздачнасці Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі, старшыня секцыі па бібліятэчным менеджменце і маркетынгу Расійскай бібліятэчнай асацыяцыі (РБА).

З міжнароднымі праектамі Усерасійскай дзяржаўнай бібліятэкі замежнай літаратуры імя М.І. Рудаміно пазнаёміла прысутных Святлана Гарохава, дырэктар па міжнароднай і адукацыйнай дзейнасці бібліятэкі імя М.І. Рудаміно, член праўлення РБА. Старшыня камітэта па падтрымцы і развіццю кнігараспаўсюджвання Расійскага кніжнага саюза Дзяніс Котаў падвёў вынікі VIII Санкт-Пецярбургскага міжнароднага культурнага форуму.

Усяго ўдзел у CIS Caucus узялі больш за 100 дэлегатаў з краін СНД.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам