ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Час навагодніх цудаў
Візіт дэлегацыі Славакіі

Чытаць і вывучаць Святое Пісанне цяпер можна на роднай мове

Чытаць і вывучаць Святое Пісанне цяпер можна на роднай мове
Іншыя навіны

15 лістапада ў бібліятэцы па благаславенні Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі адбудзецца прэзентацыя кнігі “Новы Запавет Госпада нашага Ісуса Хрыста” на сучаснай беларускай мове.


Арганізатары − Выдавецкі савет Беларускай праваслаўнай царквы і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

У 2017 годзе ў жыцці Беларусі адбылася знамянальная падзея – да 500-годдзя з дня выдання Францыскам Скарынам першай кнігі Бібліі Беларускай праваслаўнай царквой выдадзены Новы Запавет на сучаснай беларускай мове.

Да сённяшняга дня ні адзін з раней зробленых перакладаў не мог лічыцца афіцыйным, паколькі ўсе яны былі аўтарскімі і не заўсёды адпавядалі нормам сучаснай беларускай мовы і царкоўнай тэрміналогіі.

“Новы Запавет Госпада нашага Ісуса Хрыста” – вынік саборнай перакладчыцкай дзейнасці членаў Біблейскай камісіі БПЦ у супрацоўніцтве з Біблейскім таварыствам у Рэспубліцы Беларусь. Пераклад зроблены са старажытнагрэчаскага тэксту, які традыцыйна ўжываецца ў праваслаўнай царкве. У працэсе работы Біблейская камісія аналізавала і ўлічвала ранейшыя спробы перакладу Святога Пісання на беларускую мову. Выкарыстоўваліся таксама розныя пераклады Бібліі на рускую, украінскую, польскую, англійскую і іншыя мовы.

У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі духавенства Беларускага экзархата, кіраўнікі Міністэрстваў культуры, адукацыі, інфармацыі Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаўных устаноў, вучоныя інстытутаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, выкладчыкі і навучэнцы духоўных школ.

Падчас прэзентацыі можна будзе пазнаёміцца з выстаўкай выданняў перакладаў кніг Бібліі на беларускую мову з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Пачнецца мерапрыемства а 15 гадзіне ў атрыуме 2-га паверха.

Тэлефон для даведак: (8 017) 266 37 37.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам