ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пад знакам 500-годдзя беларускага кнігадрукавання: мерапрыемствы ў Бабруйску
Не Алексіевіч адзінай

Чытанне і чытач: новы фармат бібліятэчнай прасторы

Чытанне і чытач: новы фармат бібліятэчнай прасторы
Іншыя навіны

25–26 кастрычніка на базе Цэнтральнай бібліятэкі горада Пінска прайшоў абласны семінар “Чытанне і чытач: новы фармат бібліятэчнай прасторы”.


Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама, Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага.

У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, кіраўнікі бібліятэк Брэсцкай вобласці.

У першы дзень удзельнікі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі развіцця бібліятэк, намецілі ключавыя праблемы, якія патрабуюць аператыўнага вырашэння, у тым ліку з дапамогай дзяржаўнага рэгулявання.

Першы намеснік дырэктара па абслугоўванні карыстальнікаў і ідэалогіі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшыня Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі Алена Далгаполава ў сваім дакладзе “Бібліятэкі і падтрымка чытання: да пастаноўкі праблемы” засяродзіла ўвагу на ролі сям'і, устаноў адукацыі і бібліятэк у вырашэнні задачы развіцця і падтрымкі чытання. Алена Ерамееўна таксама пазнаёміла ўдзельнікаў семінара з асноўнымі напрамкамі і вынікамі дзейнасці Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі.

Загадчыца навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Марына Пшыбытка ў дакладзе “Час крэатыўнага бібліятэкара: ад прадпісанняў да творчых ініцыятыў” прадставіла слухачам прыклады паспяхова рэалізаваных замежных і беларускіх праектаў з дапамогай фандрайзінгу.

Другі дзень працы прадоўжыўся ў фармаце круглага стала на тэму “Чытач у бібліятэцы: новае мысленне, новыя магчымасці”. Спецыялісты падзяліліся вопытам арганізацыі камфортнай бібліятэчнай прасторы для ўсіх груп насельніцтва, у тым ліку з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.

Нароўні з абмеркаваннем надзённых праблем, у ходзе семінара ўдзельнікі азнаёміліся з работай Цэнтральнай бібліятэкі г. Пінска, наведалі аб'яднаную бібліятэку вёскі Калауравічы, паназіралі за працай аўтабібліятэкі Пінскага раёна.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам