ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Аўстрыйскай нацыянальнай бібліятэцы перададзена факсіміле “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”
Чытаць і вывучаць Святое Пісанне цяпер можна на роднай мове

Час навагодніх цудаў

Час навагодніх цудаў
Іншыя навіны

Акунуцца ў чароўную атмасферу навагодняга свята запрашае казка “Час навагодніх цудаў”.


Новы год – гэта свята, напоўненае незвычайнымі сюрпрызамі і чараўніцтвам. Пераканацца ў гэтым можна на навагоднім спектаклі “Час навагодніх цудаў”, які ладзіць Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Займальны сюжэт, бязмежная фантазія, нястрымная весялосць зробяць немагчымае – магчымым, а казку – быллю.

Хруст галінак, звон ледзяшоў, журчанне ручая, які не замярзае нават ўзімку, – вось ён, самы цудоўны навагодні казачны лес. Тут жыве Дзед Мароз, зберагаюцца казкі і хаваюцца таямніцы. Жыхары зімовага лесу рыхтуюцца сустрэць галоўнае свята зімы – Новы год. Апалонік Пятроўна, шэф-повар у палацы Дзеда Мароза, ведае, чым парадаваць і пачаставаць Дзядулю са Снягуркай і іх гасцей. Яе памочнікі – паварчукі Чарпачок і Відэльчык – з задавальненнем ёй дапамагаюць.

Толькі Павучыльда Вераломная пляце сваё снежнае павуцінне, аблытваючы ім казачны лес. Яна жадае толькі аднаго – каб ва ўсіх прапаў навагодні настрой і ўсе забыліся пра Новы год.

Ці атрымаецца ў Павучыльды Вераломнай здзейсніць свой намер і заблытаць уважлівых гледачоў? Ці змогуць яны дапамагчы Дзеду Марозу прадухіліць яе злосны намер? Ці запаляцца агні на галоўнай ёлцы ў казачным лесе і якія сюрпрызы чакаюць дзяцей і дарослых? – Гледачы даведаюцца падчас навагодняга спектакля.

Спяшайцеся, перад пачаткам прадстаўлення вас чакае забаўляльная гульнявая праграма з удзелам казачных герояў, паказ навагодніх касцюмаў і, вядома ж, карагод ля святочнай ёлкі.

Чакаем вас 26 снежня а 18 гадзіне па адрасе: пр. Незалежнасці, 116, канферэнц-зала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Кошт квітка – 8 бел. руб. (аплата за наяўны і безнаяўны разлік).

За дадатковую плату будуць прапанаваны фота на памяць, аквагрым, буфет, продаж паветраных шароў і сувеніраў.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 25 56, 293 25 57.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам