ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Зацверджана Палажэнне аб рэспубліканскім конкурсе “Лепшы публічны цэнтр прававой інфармацыі”
Падарожжа па “алмазу” для юных чытачоў з Андрэеўшчыны

“Час для добрых спраў – заўсёды”: падведзены вынікі акцыі

“Час для добрых спраў – заўсёды”: падведзены вынікі акцыі
Іншыя навіны

23 студзеня ў бібліятэцы прайшло мерапрыемства, прысвечанае завяршэнню дабрачыннай акцыі "Кніга – крыніца мудрасці, ведаў і навукі...”.

Акцыя, прымеркаваная да святкавання 500-годдзя беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання, стартавала ў пачатку 2017 года. У аснову яе назвы пакладзена выслоўе беларускага першадрукара і асветніка Францыска Скарыны: "Кніга – крыніца мудрасці, ведаў, навукі і лекі для душы".

На працягу ўсяго мінулага года Нацыянальная бібліятэка сумесна з беларускімі выдавецтвамі і кнігагандлёвымі арганізацыямі ("Пачатковая школа", "БукЛайнГруп", "Хэлтан", "МабілБук", "Беларусь", "Мастацкая літаратура", "Права і эканоміка", “Папуры”, "Агенцтва Уладзіміра Граўцова", "Чатыры чвэрці", "Звязда", "Красіка-Прынт", "Трэгрос-Інфа", "МЕТ", "Эўрыка-М", "Акадэмічная кніга", "Белкніга", "Питер-М" і інш.) збіралі для перадачы ў дзіцячыя дамы і дамы ветэранаў сучасныя друкаваныя выданні. Для правядзення акцыі мастацкую і навукова-папулярную літаратуру са сваіх прыватных калекцый перадавалі ў Нацыянальную бібліятэку як яе супрацоўнікі, так і іншыя жыхары горада Мінска.

Больш за 14,5 тыс. выданняў было перададзена розным сацыяльным ўстановам нашай краіны – дзіцячым дамам, школам-інтэрнатам, дамам ветэранаў і інвалідаў і інш.

Намеснік дырэктара па інфармацыйных рэсурсах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Таццяна Кузьмініч падзякавала ўсім удзельнікам акцыі і партнёрам за дапамогу ў яе ажыццяўленні і падкрэсліла важнасць друкаванага слова для дзяцей і людзей сталага ўзросту.

З боку партнёраў акцыі выступілі дырэктар кнігагандлёвай арганізацыі ТАА "ЛібрыФан" Ала Корбут і бібліятэкар Мінскага гарадскога адукацыйна-аздараўленчага цэнтра “Лідар" Ала Анцыперовіч.

Падчас мерапрыемства таксама адбылася перадача ў дар дзіцячаму дому № 5 г. Мінска камплекта кніг – больш за 350 экзэмпляраў дзіцячай, вучэбнай, навукова-папулярнай, вучэбна-метадычнай і мастацкай літаратуры. Педагог ДУА "Дзіцячый дом № 5 г. Мінска" Кацярына Цюхай адзначыла запатрабаванасць друкаванай кнігі ў педагагічным працэсе, у эстэтычным і духоўным развіцці дзяцей. У сваю чаргу выхаванцы дзіцячага дома ў знак падзякі падрыхтавалі і перадалі Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі "Зімовы пейзаж", зроблены сваімі рукамі.

Падведзены вынікі акцыі 2017 года, але час добрых спраў і дабрачыннасці працягваецца. Бо выдатнае выслоўе – “Час для добрых спраў – заўсёды! Месца для добрых спраў – усюды!” – надзённае, як ніколі.


Навіны

Доўгая дарога да дома Караткевіча

13 Сне 2019

Адзін з найзначнейшых юбілеяў, якія будуць адзначацца ў надыходзячым 2020-м — 90-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Як налета збіраюцца ўшанаваць памяць аб славутым земляку на ягонай малой радзіме — пакрысе высвятляецца ўжо сёння.

Навіны бібліятэк

Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымае феномен “Паўлінкі” Купалаўскага тэатра

12 Сне 2019

Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымае тэатральны феномен спектакля “Паўлінка” Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Такую прапанову сёння падтрымаў Беларускі рэспубліканскі навукова-метадычны савет па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры, паведамілі ў Мінкульце.

Навіны бібліятэк

Пра беларускіх ілюстратараў, якія прысвяцілі талент Яе Вялікасці Кнізе

11 Сне 2019

“Я не самотны, я кнігу маю…” – невыпадкова радок з верша Максіма Багдановіча прагучаў на ўрачыстай прэзентацыі кнігі журналіста Вольгі Паўлючэнкі “Малюнак пад кніжнай вокладкай”, якая адбылася 10 снежня ў бібліятэцы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Аўдыякалекцыя літаратурнай класікі і сучаснай прозы Беларусі – на старонцы вэб-навігатара “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”

11 Сне 2019

Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь прадаставіла ў адкрыты доступ падрыхтаваную выдавецтвам “Вышэйшая школа” калекцыю твораў беларускіх пісьменнікаў, агучаных вядучымі акцёрамі Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Раман Матульскі: “У сучасным свеце няма ведаў канстанты”

10 Сне 2019

6 снежня адбылася сустрэча фіналістаў конкурсу “Студэнт года” з дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшынёй грамадска-кансультатыўнага савета па пытаннях адукацыі пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, доктарам педагагічных навук, прафесарам Раманам Матульскім.

Аўтарскі погляд

111