ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Творчы вечар да юбілею Станіслава Манюшкі
Новы віртуальны праект: усё пра жыццё і творчасць Станіслава Манюшкі

Central Asia – 2019: эфектыўны абмен вопытам

Central Asia – 2019: эфектыўны абмен вопытам
Іншыя навіны

24–25 красавіка ва Ургенчы (Узбекістан) праходзіць XIII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2019: Інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”, у якой прымае ўдзел дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі.

Штогод канферэнцыя садзейнічае эфектыўнаму абмену вопытам па праблемах фарміравання электронных інфармацыйных рэсурсаў, стварэнні бібліятэчных сістэм і іх выкарыстання ў інфармацыйна-бібліятэчных установах, установах сістэмы адукацыі, архівах, музеях; стварэнні творчых аб’яднанняў / кансорцыумаў па сумесным выкарыстанні інфармацыйна-бібліятэчных (перш за ўсё электронных) рэсурсаў, арганізацыі і эксплуатацыі навучальных цэнтраў па навучанні новым інфармацыйным тэхналогіям у інфармацыйна-бібліятэчнай справе; актывізуе інфармацыйна-бібліятэчныя і адукацыйныя ўстановы для больш шырокага выкарыстання магчымасцей Інтэрнэту, электронных баз даных, забеспячэння адкрытага доступу да інфармацыйных рэсурсаў і фарміравання іх зместу.

На працягу двух дзён удзельнікі абмяркуюць сучасныя тэндэнцыі ў сферы кнігавыдавецтва, пытанні далучэння насельніцтва, у прыватнасці моладзі, да чытання кніг і развіццё бібліятэчнай справы з улікам сучасных тэхналогій. У рамках канферэнцыі пройдзе серыя майстар-класаў, прысвечаных знаёмству з праграмным комплексам агульнаадукацыйнай электроннай бібліятэкі Узбекістана “UzNEL”.

24 красавіка ў канферэнц-зале “Маънавият-маърифат маркази” Харэзмскай вобласці адбылося пленарнае пасяджэнне ўдзельнікаў канферэнцыі. З прывітальным словам на ўрачыстым адкрыцці выступіў Раман Матульскі, адзначыўшы, што канферэнцыя – гэта не толькі пляцоўка для сяброўскіх сустрэч, абмену вопытам, але і магчымасць павысіць прафесійную кваліфікацыю, умацаваць культурныя, навуковыя і адукацыйныя сувязі. У завяршэнне сваёй прамовы ён пажадаў удзельнікам канферэнцыі выніковай работы, плённых дыскусій і новых творчых поспехаў.

У гэты ж дзень Раман Сцяпанавіч падзяліўся з замежнымі калегамі вопытам працы беларускага “алмаза ведаў”, выступіўшы з дакладам “Дзейнасць Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па віртуальнай рэканструкцыі помнікаў кніжнай культуры”.

Вяртанне, захаванасць і папулярызацыя культурнай спадчыны – прыярытэтны напрамак дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. У рамках канферэнцыі Раман Матульскі перадаў у дар дырэктару Нацыянальнай бібліятэкі Узбекістана імя Алішэра Наваі Умідэ Ташабаевай факсіміле першай у свеце кнігі пад назвай “Буквар”. Выданне раскрывае ўсю значнасць і ўнікальнасць помніка і прызначана садзейнічаць папулярызацыі лепшых узораў кніжнай культуры беларускага народа, захаванню яго духоўнай спадчыны.

25 красавіка ўдзельнікі канферэнцыі працягнуць працу ў секцыях, прымуць удзел у майстар-класах і круглых сталах. Азнаёміцца з праграмай канферэнцыі, дакладчыкамі і тэмамі выступленняў можна па спасылцы.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам