ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
IX Навукова-практычная канферэнцыя “Электронная культура”
Крыніца айчыннай гісторыі: у бібліятэцы прэзентаваны альбом “Напалеон Орда” (+відэа)

Cемінар “Рэсурсы адкрытага доступу і інтэгрыраваныя пошукавыя сэрвісы: прымяненне ў навукова-адукацыйнай дзейнасці”

Cемінар “Рэсурсы адкрытага доступу і інтэгрыраваныя пошукавыя сэрвісы: прымяненне ў навукова-адукацыйнай дзейнасці”
Іншыя навіны

5 мая адбудзецца анлайн-семінар “Рэсурсы адкрытага доступу і інтэгрыраваныя пошукавыя сэрвісы: прымяненне ў навукова-адукацыйнай дзейнасці”.

Арганізатары: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Springer Nature.

Час правядзення: 14.00–15.30.

У рамках семінара плануецца абмеркаванне наступных пытанняў:

  • лічбавая трансфармацыя навукова-адукацыйных працэсаў;
  • мадэлі арганізацыі доступу да навукова-адукацыйных рэсурсаў;
  • палітыкі адкрытага доступу да навуковых ведаў;
  • стан і перспектывы развіцця руху адкрытага доступу;
  • адкрытая навука і адкрытыя даныя;
  • выкарыстанне сучасных інструментальных сродкаў пры працы з электроннымі інфармацыйнымі рэсурсамі;
  • сістэмы інтэгрыраванага пошуку навукова-адукацыйных рэсурсаў;
  • магчымасці публікацыі навуковых артыкулаў у аўтарытэтных міжнародных часопісах у рэжыме адкрытага доступу (Open Access) для аўтараў з Беларусі;
  • план S.

Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца навуковыя супрацоўнікі, выкладчыкі, аспіранты, магістранты, бібліятэчныя работнікі.

Для ўдзелу ў працы семінара неабходна зарэгістравацца.

Кантактная інфармацыя:

Брычкоўскі Вячаслаў Іванавіч,
загадчык сектара інавацыйнага развіцця бібліятэчна-інфармацыйных працэсаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі,
тэл.: (8 017) 293 25 09,
e-mail: v_britch@nlb.by.

Матэрыял пададзены аддзелам бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам