ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
100 гадоў Міжнароднай арганізацыі працы: забеспячэнне сацыяльнай справядлівасці і дастойнай працы
Заняткі “Рукапісная кніга” для маленькіх ілюстратараў

Cакрэты паспяховай публікацыі ў часопісах выдавецтва Springer Nature з першых рук

Cакрэты паспяховай публікацыі ў часопісах выдавецтва Springer Nature з першых рук
Іншыя навіны

2 красавіка ў бібліятэцы прайшоў семінар “Інфармацыйныя рэсурсы выдавецтва Springer Nature для навуковых даследаванняў і адукацыі ВНУ”.

Госці семінара пазнаёміліся з новымі інфармацыйнымі прадуктамі кампаніі Springer Nature – аднаго з вядучых міжнародных навуковых выдавецтваў, якое спецыялізуецца на выпуску навуковых манаграфій, рэцэнзуемых часопісаў, энцыклапедый па ўсіх галінах ведаў. Акрамя гэтага, для беларускіх навукоўцаў былі дадзены практычныя рэкамендацыі па падрыхтоўцы і размяшчэнні публікацый у рэйтынгавых часопісах выдавецтва Springer Nature.

У семінары ўзялі ўдзел навуковыя супрацоўнікі інстытутаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў, прафесары, выкладчыкі і маладыя вучоныя ўстаноў вышэйшай адукацыі, прадстаўнікі бібліятэк і інфармацыйных цэнтраў рэспублікі.

Для партнёраў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па віртуальнай чытальнай зале магчыма адкрыццё тэставага доступу да электронных рэсурсаў выдавецтва Springer Nature.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 28 39.

Прэзентацыя 1 Дар’і Іоўчавай

Прэзентацыя 2 Дар’і Іоўчавай

Прэзентацыя 3 Дар’і Іоўчавай

Форма для выдання манаграфій у выдавецтве Springer Nature

Форма для выдання прац канферэнцый у выдавецтве Springer Nature

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам