23 лістапада бясплатна праводзіцца тэматычная сустрэча з адвакатам “Завяшчанне, атрыманне ў спадчыну, дарэнне: ведаем свае правы”.
Будзе прадстаўлена асноўная інфармацыя па тэме завяшчання, атрымання ў спадчыну, дарэння. Наведвальнікі змогуць таксама задаць пытанні, якія цікавяць.
Сустрэчу праводзіць адвакат, які практыкуе, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт; прафесар кафедры адвакатуры Міжнароднага ўніверсітэта “МІПСА” Матвійчук Сяргей Барысавіч.
Для наведвання мерапрыемства неабходна мець чытацкі білет Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Пачатак: 17.00.
Месца правядзення: зала адукацыйных тэхналогій (3-ці паверх, пам. 346).
Папярэдні запіс па тэлефонах: (8 017) 293 28 68, 293 27 28.