ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Новае выданне для каталагізатараў
ЭІР у рабоце беларускіх бібліятэк

Бясплатная паслуга па загрузцы электронных кніг

Бясплатная паслуга па загрузцы электронных кніг
Іншыя навіны

Бібліятэка бясплатна аказвае паслугу па пошуку і загрузцы на партатыўнае ўстройства карыстальніка (наўтбук, iPad, iPhone, iPod) поўных тэкстаў англамоўных электронных кніг з базы даных eBook Collection (EBSCOhost).


Прадстаўлены кнігі наступнай тэматыкі:

  • Мастацкая літаратура для дзяцей і юнацтва (175)
  • Дакументальная і тэхнічная літаратура для дзяцей і падлеткаў (7)
  • Мастацтва і архітэктура (62)
  • Біяграфіі і мемуары (115)
  • Цела, розум і дух (17)
  • Бізнес і эканоміка (16)
  • Вылічальная тэхніка. Праграміраванне (8)
  • Кулінарыя (2)
  • Рамёствы і калекцыяніраванне (2) 
  • Адукацыя. Выхаванне. Педагагічная дзейнасць (15)
  • Тэхніка і тэхналогіі (60)
  • Мастацкая літаратура (1803)
  • Ахова здароўя і медыцына (13)
  • Гісторыя (219)
  • Дом і сад (1)
  • Гумар (18)
  • Права. Юрыдычныя навукі (19)
  • Літаратура і крытыка (414)
  • Матэматыка (16)
  • Філасофія (88)
  • Палітычныя навукі (55)
  • Псіхалогія (10)
  • Даведнікі (12)
  • Рэлігія (359)
  • Прыродазнаўчыя навукі (50)
  • Самаразвіццё і сям'я (7)
  • Сацыяльныя навукі (88)
  • Спорт і гульні (7)
  • Вучэбныя дапаможнікі і вывучэнне моў (22)
  • Падарожжы (42)
  • True Crime (5)

Загрузіць электронныя кнігі можна ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g).  

* Для загрузкі электронных кніг патрабуецца доступ да сеткі Інтэрнэт (Wi-Fi, 3G) і наяўнасць на партатыўным устройстве карыстальніка адной з наступных праграм: Adobe Digital Editions, Bluefire Reader або iTunes. Дадзеныя праграмы даступныя ў сетцы Інтэрнэт бясплатна, устанаўліваюцца карыстальнікм самастойна.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 34.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе:  рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Кра 2024

Для наведвальнікаў залы мастацтваў (пам. 306) у межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі” падрыхтавана новая кніжная экспазіцыя “У казачным кругазвароце Валянціны Шобы”, прымеркаваная да 60-годдзя гродзенскай мастачкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам