ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Семінар-прэзентацыя па рэсурсах Thomson Reuters
Бязмежнае мора…

Божы дар Івана Кандрацьева

Божы дар Івана Кандрацьева
Іншыя навіны

10 чэрвеня а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) ладзіцца адкрыццё выстаўкі “Божы дар Івана Кандрацьева”, прысвечанай 165-годдзю з дня нараджэння паэта, пісьменніка, мастака і краязнаўца.


Дадзеная выстаўка – яшчэ адзін крок да вяртання з небыцця паўзабытага імя слаўнага сына зямлі беларускай. У экспазіцыі прадстаўлены рэдкія для Беларусі прыжыццёвыя мастацкія і краязнаўчыя работы Івана Кандрацьева, іх сучасныя перавыданні, артыкулы і інш. На мерапрыемстве прагучаць песні і рамансы на словы паэта, выступяць даследчыкі яго шматграннай творчасці.

Знакаміты беларускі паэт, пісьменнік, драматург, гісторык і мастацтвазнаўца Іван Кандрацьеў пакінуў на дзіва багатую спадчыну. З прадстаўніком беларуска-рускай культурнай прасторы сябравалі А.К. Саўрасаў, І.І. Левітан, А.П. Чэхаў і інш. Яго творы не раз выдаваліся вялікімі тыражамі. Вершы, раманы, паэмы друкавалі аўтарытэтныя перыядычныя выданні Вільні і Масквы.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 56.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам