15 чэрвеня а 17-й гадзіне ў галерэі "Ракурс" ладзіцца ўрачыстае адкрыццё II Мінскай міжнароднай біенале сучаснага жывапісу "COLORFEST".
Сёлета ў біенале возьмуць удзел мастакі з Беларусі, Украіны, Эстоніі, Латвіі, Расіі, Італіі. Яны прадставяць больш за 140 работ у розных тэхніках выканання.
У рамках выстаўкі пройдзе конкурс, вынікі якога падвядзе аўтарытэтнае журы на чале з народным мастаком Беларусі Гаўрыілам Вашчанкам. Пераможцам будуць уручаны дыпломы.
Ганаровым госцем II Мінскай міжнароднай біенале сучаснага жывапісу выступіць Рафаэль дэ Роза, італьянскі мастак, уладальнік гран-пры "COLORFEST-2008". Яго персанальная выстаўка будзе прадстаўлена ў галерэі "Атрыум".
Напярэдадні адкрыцця біенале і ў яе рамках у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (3-ці паверх, кальцавы калідор) пачала функцыянаваць кніжная выстаўка "Жывапіс без межаў", прысвечаная сучаснаму мастацтву і яго вытокам.
Экспазіцыя "COLORFEST" размесціцца ў галерэях "Лабірынт", "Атрыум" і "Ракурс" і будзе доўжыцца да 13 жніўня. Уваход свабодны.
Тэлефоны для даведак: 293-27-67, 293-28-23, 293-28-33.
Е-mail: pr@nlb.by