ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Разбураючы стэрэатыпы
У Мсціславе ўвекавечаць імя Пятра Мсціслаўца

Бібліятэку наведала медзведзяня Топа з культавай дзіцячай перадачы “Калыханка”

Бібліятэку наведала медзведзяня Топа з культавай дзіцячай перадачы “Калыханка”
Іншыя навіны

13 верасня ў музеі кнігі прайшлі ўнікальныя заняткі для незвычайнага наведвальніка.


У бібліятэцы пабывала медзведзяня Топа з культавай дзіцячай перадачы “Калыханка”.

Топа з’яўляецца не толькі любімым героем маленькіх гледачоў, але яшчэ і тэлезоркай. Сёлета лялечны персанаж дзіцячай праграмы па выніках інтэрнэт-галасавання на сайце тэлеканала “Сталічнае тэлебачанне”, арганізаванага да XII Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу “Тэлевяршыня”, набраў большасць галасоў. А акцёр Уладзімір Варанкоў, які агучвае медзведзяня і якога гледачы назвалі лепшым вядучым, атрымаў “Прыз глядацкіх сімпатый”.

Праграма “Калыханка” апавядае маленькім гледачам цікавыя гісторыі і дапамагае адкрываць вялікі свет, аб’ядноўвае і наладжвае на прыемную вячэрнюю тэлехвалю ўсю сям’ю.

На музейных занятках ў Нацыянальнай бібліятэцы медзведзяня адправілася ў падарожжа ў таямнічы свет гісторыі кнігі і пазнаёмілася з багатай рукапіснай і друкаванай кніжнай культурай Беларусі. Топа даведаўся пра матэрыялы, формы, асаблівасці афармлення рукапіснай кнігі і працы перапісчыка, а таксама змог сам пабываць у ролі пісца. Медзведзяня атрымала звесткі пра пачатак кнігадрукавання і дзейнасць першадрукара Францыска Скарыны, а таксама зрабіла паштоўку на памяць, прысвечаную 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

І самае важнае – заняткі ўбачаць маленькія гледачы ў кастрычніку ў эфіры тэлеканала “Беларусь-3”.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам