ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Станіслава Умец: “Героі самі вядуць мяне”
Новыя магчымасці ЗЭК бібліятэк Беларусі: анлайн-заказ

Бібліятэку наведала дэлегацыя з Турцыі

Бібліятэку наведала дэлегацыя з Турцыі
Іншыя навіны

2 кастрычніка на экскурсіі ў бібліятэцы пабывала дэлегацыя Савета па вышэйшай адукацыі Турэцкай Рэспублікі.

Гасцей азнаёмілі з інфармацыйнымі магчымасцямі галоўнай бібліятэкі краіны, у тым ліку з унутранымі базамі даных і даступнымі для чытачоў “алмаза ведаў” рэсурсамі сусветных вытворцаў (East View, ProQuest, Cambridge Journals Online, Oxford Journals Online (Full Collection) і мн. іншымі).

Старшыня Савета па вышэйшай адукацыі Турэцкай Рэспублікі Екта Сарач быў прыемна здзіўлены, што ў фондзе Нацыянальнай бібліятэкі колькасць дакументаў на турэцкай мове дасягае 91 тысячы.

У музеі кнігі члены дэлегацыі зацікавіліся арабска-турэцкім слоўнікам XVI ст., Турэцкімі рукапісамі XVII і XIX стст., шматтомным факсімільным выданнем “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”, а таксама мастацкім афармленнем рэлігійнай кнігі ў раздзеле музейнай экспазіцыі “Кніжныя пераплёты”.

Падчас экскурсіі госці наведалі прэзідэнт-цэнтр, азнаёміліся з работай чытальных залаў і палюбаваліся прыгажосцю восеньскага горада на агляднай пляцоўцы бібліятэкі.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

П'есы: як іх чытаць і ўвогуле навошта

16 Кас 2020

Якім бы захопленым чытачом вы ні былі, колькі б тон кніг ні паглыналі, прынамсі адзін жанр літаратуры пазбег вашай увагі. П'есы! У нас трохі цьмянае ўяўленне пра іх – шмат дыялогаў, няма апісанняў, размовы з чэрапам... Мы часта ўспрымаем п'есы як падрыхтоўчы матэрыял да пастаноўкі, быццам бы адкрываць іх павінны толькі рэжысёры з акцёрамі. Але што калі я скажу вам, што п'есы можна чытаць наогул усім? Уладкоўвайцеся і разамніце галасавыя звязкі – мы пачынаем!

Аўтарскі погляд

Першая канферэнцыя “Паэт і Свет”

16 Кас 2020

15 кастрычніка ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбылася значная падзея – першая навукова-практычная канферэнцыя “Паэт і Свет”. Мерапрыемства было прысвечана 115-годдзю з дня нараджэння Петруся Броўкі і 40-годдзю Літаратурнага музея Петруся Броўкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

19 Кас 2020

У артыкуле «Хто мы такія? (Ліст да простых людзей)» Максім Багдановіч заклікаў беларусаў: «Не пакінем свае гаворкі, сваіх песняў, сваіх звычаяў – свайго кроўнага, спрадвечнага, беларускага. Не адракомся, не забудзем, не кінем на глум; будзема шанаваць, бараніць, дзецям сваім аб тое запаведаць». Веданне сваіх каранёў, продкаў з’яўляецца надзвычай істотным у справе захавання нацыянальнай ідэнтычнасці.

Навіны бібліятэк

111