ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Кнігазнаўцы розных краін свету адзначылі 500-годдзе заснавання Жыровіцкага манастыра і бібліятэкі
Пра віртуальны праект “Падпольны і партызанскі друк Беларусі” – у эфіры тэлеканала “Беларусь 24”

Бібліятэкі як механізмы памяці, якія злучаюць пакаленні

Бібліятэкі як механізмы памяці, якія злучаюць пакаленні
Іншыя навіны

15 мая адбылася анлайн-сустрэча “Бібліятэкі – сведкі Перамогі: як зрабіць Перамогу сваёй для новага пакалення” з удзелам кіраўнікоў і прадстаўнікоў нацыянальных бібліятэк Азербайджана, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Узбекістана.

Сустрэча была прысвечана прэзентацыі міжнароднага рэсурсу адкрытага доступу “Бібліятэкі – сведкі Перамогі”, падрыхтаванага Усерасійскай дзяржаўнай бібліятэкай замежнай літаратуры імя М.І. Рудаміно ў супрацоўніцтве з бібліятэкамі-партнёрамі СНД да 75-годдзя Вялікай Перамогі.

Пачынаючы з лютага кожная з бібліятэк-удзельніц прарабіла вялікую працу па стварэнні гісторый сведак пра сустрэчу Перамогі. Рэсурс змяшчае больш за 15 апавяданняў пра чалавечыя лёсы, гераізм, радасныя імгненні Перамогі, за якую адзіным фронтам доблесна змагаліся дружалюбныя народы. Праект аб’яднаў 6 краін СНД і ШАС.

Вітаючы калег віртуальна, Раман Матульскі, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, падзякаваў “іншаземцы” за добрую ідэю і ініцыятыву ў правядзенні дадзенага мерапрыемства, падкрэсліў важную ролю міжнароднага супрацоўніцтва краін СНД у працэсе фарміравання калектыўнай гістарычнай памяці. “Я вельмі рады гэтай сустрэчы. Дзень Перамогі – вялікае свята, у Беларусі яго паважаюць асабліва. Падрыхтоўку да юбілейнай даты мы пачалі даўно, тым больш што ў мінулым годзе мы святкавалі 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Намі быў падрыхтаваны комплекс мерапрыемстваў, частку з якіх мы ўжо рэалізавалі, а астатнія будуць рэалізаваны з улікам рэальнай сітуацыі некалькі пазней. З віртуальнымі жа праектамі да знакавай даты запрашаю ўсіх пазнаёміцца больш падрабязна на партале бібліятэкі”, – падзяліўся Раман Сцяпанавіч.

На старонках праекта “Бібліятэкі – сведкі Перамогі” ёсць і гісторыі пра легендарных супрацоўнікаў нашай бібліятэкі – Іосіфа Бенцыянавіча Сіманоўскага, Ніну Барысаўну Ватацы, Ігара Валянцінавіча Жолудзева, пра лёсы якіх у сваім выступе распавяла галоўны бібліятэкар навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Ірына Кукета. Па словах Ірыны, праз гераізм асобна ўзятых людзей праект апавядае пра вялікія падзеі таго часу, перадае атмасферу весялосці і радасці Перамогі.

Анлайн-сустрэча доўжылася больш за дзве гадзіны ў прамым эфіры і выклікала жывую цікавасць сярод яе ўдзельнікаў. Дзякуючы дадзенай магчымасці прадстаўнікам бібліятэк удалося абмеркаваць важнасць міжнароднага супрацоўніцтва, расказаць пра герояў сваіх матэрыялаў, якім чынам ажыццяўляўся выбар, як праходзіла праца, падзяліцца цікавымі адкрыццямі і запамінальнымі момантамі.

Створаны рэсурс выдатна ілюструе сумесны ўклад прадстаўнікоў розных краін у агульную Перамогу. Праект “Бібліятэкі – сведкі Перамогі” аб’яднаў краіны ў агульнай памяці пра гераічны подзвіг старэйшага пакалення, які мы будзем захоўваць вечна. Хутка пачнецца далейшая праца па яго напаўненні і папулярызацыі.

Пазнаёміцца з біяграфіямі нашых спецыялістаў, а таксама іх сучаснікаў з Арменіі, Казахстана, Кыргызстана і Расійскай Федэрацыі можна па спасылцы.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам