ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Культура Беларусі: традыцыі і перспектывы
Гімн чалавеку

Бібліятэкі Садружнасці: інтэграцыя, інавацыя і доступ для ўсіх

Бібліятэкі Садружнасці: інтэграцыя, інавацыя і доступ для ўсіх
Іншыя навіны

26–28 верасня ў Астане (Рэспубліка Казахстан) прайшоў Форум бібліятэкараў краін СНД "Бібліятэкі Садружнасці: інтэграцыя, інавацыя і доступ для ўсіх".


У форуме ўзялі ўдзел прадстаўнікі міністэрстваў культуры краін СНД, кіраўнікі нацыянальных бібліятэк і прафесійных асацыяцый, прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, якія забяспечваюць падрыхтоўку бібліятэчных кадраў.

Ад Рэспублікі Беларусь у рабоце форуму прыняла ўдзел дэлегацыя ў наступным складзе: Матульскі Р.С., дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі; Далгаполава А.Е., першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі; Задзяркоўская Н.І., галоўны спецыяліст упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь; Яцэвіч Н.А., дэкан факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

У рамках форуму абмяркоўваліся найважнейшыя для развіцця бібліятэчнай справы пытанні – прыярытэтныя кірункі дзяржаўнай палітыкі ў краінах СНД, стратэгічныя пытанні развіцця бібліятэк ва ўмовах інфармацыйнага грамадства, новыя падыходы да падрыхтоўкі кадраў, пытанні развіцця міжбібліятэчнага супрацоўніцтва.

Прадстаўнікі беларускай дэлегацыі ўзялі ўдзел у рабоце пленарнага і секцыйных пасяджэнняў і выступілі з дакладамі "Бібліятэка ў эпоху інфармацыйных тэхналогій: парадыгма развіцця" (Матульскі Р.С.), "Роля Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі ў кансалідацыі прафесійнай супольнасці" (Далгаполава А.Е.), "Рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў галіне бібліятэчнай справы ў Рэспубліцы Беларусь" (Задзяркоўская Н.І.), "Шматузроўневая сістэма падрыхтоўкі бібліятэчных кадраў у Рэспубліцы Беларусь" (Яцэвіч М.А.).

Дэлегацыя прыняла актыўны ўдзел у рабоце дыскусійных пляцовак і іншых мерапрыемствах форуму. У рамках пасяджэння круглага стала "Калі мы разам: новая роля бібліятэчных асацыяцый ва ўмовах інфармацыйнага грамадства" быў падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве па ўзмацненні бібліятэчных асацыяцый СНД.

Чытайце таксама:
Форум библиотекарей стран СНГ

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам