ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адкрыты доступ да электронных рэсурсаў выдавецтва Elsevier па змяненні клімату
Заручоны з Беларуссю

Бібліятэкі – неад’емная частка гарадской прасторы: вопыт бібліятэк Капенгагена

Бібліятэкі – неад’емная частка гарадской прасторы: вопыт бібліятэк Капенгагена
Іншыя навіны

З 13 па 15 жніўня супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі вядучыя бібліятэкі Капенгагена (Каралеўства Данія).

Мэтай паездкі стала азнаямленне з перспектыўнымі напрамкамі развіцця бібліятэк Даніі, абмен думкамі і вынікамі навукова-практычных дасягненняў у галіне бібліятэчна-інфармацыйнай і сацыякультурнай дзейнасці, развіццё міжнародных кантактаў.

Дэлегацыя “алмаза ведаў” у складзе Алены Далгаполавай, першага намесніка дырэктара па абслугоўванні карыстальнікаў і ідэалогіі, Аляксандра Сушы, намесніка дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці, Радмілы Букач, начальніка сацыякультурнага цэнтра, Святланы Краўцовай, загадчыцы аддзела сувязей з грамадскасцю, Марыны Вальчак, загадчыцы сектара міжнародных сувязей, азнаёмілася з вопытам працы Каралеўскай бібліятэкі Даніі, Універсітэцкай і Цэнтральнай бібліятэк Капенгагена.

Куратар візіту ў Каралеўскую бібліятэку Даніі Андэрс Тофтгард, старшы навуковы супрацоўнік аддзела спецыяльных калекцый, правёў займальную экскурсію па будынку бібліятэкі, расказаўшы пра гісторыю яе стварэння і дзейнасць на сучасным этапе. Асноўныя задачы Каралеўскай бібліятэкі сёння – захаванне і папулярызацыя нацыянальнай культурнай спадчыны і правядзенне даследаванняў.

Гэта самая буйная бібліятэка ў скандынаўскіх краінах. У фондзе бібліятэкі захоўваюцца ўсе творы, якія былі надрукаваны на дацкай мове, пачынаючы з XV стагоддзя. У сяміпавярховым будынку “чорнага брыльянта”, які атрымаў такую назву за архітэктурны профіль, дзейнічаюць чатыры чытальныя залы, канцэртная і канферэнц-залы, выставачныя галерэі, кнігарня, кавярня і рэстаран. Каралеўская бібліятэка адкрыта для свабоднага наведвання.

Падчас сустрэчы з генеральным дырэктарам Каралеўскай бібліятэкі Свенам Ларсенам беларуская дэлегацыя прэзентавала праект, прысвечаны 400-гадоваму юбілею першага ў свеце выдання пад назвай “Буквар”, які захаваўся ў свеце ўсяго ў двух экзэмплярах. Адзін з іх, поўны, знаходзіцца ў Вялікабрытаніі, у закрытай для шырокай публікі прыватнай бібліятэцы Мідл Тэмпл. Менавіта з яго была зробленая лічбавая копія, якая стала асновай для факсіміле. Другі экзэмпляр захоўваецца ў Каралеўскай бібліятэцы Даніі, яго лічбавая копія раней таксама была перададзена нашаму “алмазу ведаў”. Факсімільнае выданне папоўніла фонд Каралеўскай бібліятэкі Даніі.

Непазбыўнае ўражанне зрабіла наведванне новага будынка бібліятэкі ва ўніверсітэцкім кампусе ў Амагеры. Новы будынак быў адкрыты ў 2006 годзе. Гэта прыбудова да ўжо існуючага будынка, дзе размясцілася бібліятэка па гуманітарных навуках. Дырэктар універсітэцкага аддзялення Каралеўскай бібліятэкі Даніі Ханс Крысціян Мікельсан правёў прэзентацыю, расказаўшы пра новыя задачы, якія паўсталі перад установай пасля ўваходжання ў 2018 годзе ў структуру Каралеўскай бібліятэкі, і мадэрнізацыі дзейнасці бібліятэк.

Трэцім пунктам праграмы стала наведванне Цэнтральнай публічнай бібліятэкі Капенгагена. Па словах старшага кансультанта публічнай бібліятэкі Мікеля Крыстоферсана, у сучасных умовах неабходна данесці паслугі бібліятэк непасрэдна да саміх жыхароў, туды, дзе яны знаходзяцца, і прапанаваць бібліятэчную прастору не як кнігасховішча, а як лагічны працяг культурнага жыцця горада. Для Цэнтральнай публічнай бібліятэкі першараднае значэнне мае тое, што жыхары заўсёды могуць наведваць адкрытыя мерапрыемствы, у бібліятэцы для кожнага ёсць прастора, дзе ён можа пазнаёміцца з культурай і сустрэцца з аднадумцамі, далучыцца да лекцыі ці семінару. Цэнтральная публічная бібліятэка Капенгагена з’яўляецца адной з самых наведвальных устаноў культуры ў горадзе. Штогод у яе прыходзіць каля 840 000 чалавек.

Візіт беларускай дэлегацыі ў Данію адбыўся пры падтрымцы праекта MOST (Mobility Scheme for Targeted People-to-People-Contacts / Праграма мабільнасці для мэтанакіраваных міжасобасных кантактаў), накіраванага на пашырэнне кантактаў паміж грамадзянамі Еўрапейскага саюза і Беларусі з мэтай абмену перадавым вопытам і паляпшэння ўзаемаразумення.

Выказваем падзяку кіраўніцтву і каардынатарам праграмы мабільнасці MOST за прадастаўленую магчымасць развіцця прафесійных кантактаў.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам