ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Беларуская пісьменніца ўдастоена амерыканскай прэміі
Кнігі ў дар пагранзаставе

Бібліятэкі Беларусі і фарміраванне інфармацыйнай культуры навучэнцаў і студэнтаў

Іншыя навіны

8 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца пасяджэнне круглага стала “Бібліятэкі Беларусі і фарміраванне інфармацыйнай культуры навучэнцаў і студэнтаў”.


Пасяджэнне пройдзе ў рамках XХ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу “Кнігі Беларусі – 2013”.

Часта нават сур’ёзныя спецыяллісты ў сваёй галіне не падазраюць, якія шырокія магчымасці інфармацыйнага абслугоўвання ім гатовы прадаставіць сучасныя бібліятэкі. У выніку інфармацыйны рэсурс застаецца мала запатрабаваным, а інфармацыйныя запыты спажыўца – незадаволенымі.

Наяўнасць навыкаў і ўменняў арыентавацца ў інфармацыйнай прасторы з’яўляецца залогам паспяховай самарэалізацыі ва ўсіх сферах жыццядзейнасці чалавека. Уваходжанне чалавецтва ў эпоху інфармацыйнага грамадства паставіла перад бібліятэкамі і ўстановамі адукацыі задачу падрыхтаваць падрастаючае пакаленне да жыцця ва ўмовах нарастальнай інфарматызацыі грамадства. Навучыць дзяцей і моладзь самастойна дзейнічаць у электронным асяроддзі, эфектыўна выкарыстоўваць яго магчымасці і абараняцца ад негатыўных уздзеянняў інфармацыі – задача першаступеннай важнасці.

Пад час работы круглага стала будзе абагульнены вопыт інфармацыйных і адукацыйных устаноў па фарміраванні інфармацыйнай культуры навучэнцаў і студэнтаў; разгледжаны пытанні выпрацоўкі стратэгіі міжведамаснага ўзаемадзеяння і сацыяльнага партнёрства.

Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

У рабоце круглага стала возьмуць удзел прадстаўнікі Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі, Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, Нацыянальнага інстытута адукацыі, кіраўнікі і спецыялісты бібліятэк.

Праграма

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам