ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Вэбінар па тэхналагічных пытаннях каталагізацыі ў РЗЭК
Курс лекцый “Сакрэты стылю” завершаны

Бібліятэкам Гродзеншчыны: электронныя інфармацыйныя рэсурсы віртуальнай чытальнай залы

Бібліятэкам Гродзеншчыны: электронныя інфармацыйныя рэсурсы віртуальнай чытальнай залы
Іншыя навіны

17 чэрвеня ў бібліятэцы прайшоў анлайн-семінар, арганізаваны для супрацоўнікаў публічных бібліятэк Гродзенскай вобласці. Нашым калегам быў прадстаўлены рад ліцэнзійных электронных рэсурсаў, прапанаваных для інфармацыйна-бібліятэчнага абслугоўвання розных катэгорый карыстальнікаў.

Базы даных сусветных вытворцаў універсальнай тэматыкі, забяспечаныя зручным і шматфункцыянальным карыстальніцкім апаратам, змяшчаюць якасныя навучальныя, мастацкія, навукова-папулярныя і забаўляльныя выданні і даступны для ўсіх бібліятэк нашай краіны праз віртуальную чытальную залу Нацыянальнай бібліятэкі.

Агляд і прэзентацыю рэсурсаў прадставіла загадчыца сектара аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння Марыя Дамоўская. Удзельнікі сустрэчы адзначылі, што для публічных бібліятэк ВЧЗ стала эфектыўнай пляцоўкай для папулярызацыі ў інтэрнэт-прасторы баз даных іх уласнай генерацыі.

Сённяшні семінар стаў завяршальным у серыі метадычных анлайн-мерапрыемстваў, арганізаваных віртуальнай чытальнай залай для публічных бібліятэк розных рэгіёнаў Беларусі. Падчас мерапрыемстваў рэгіянальныя публічныя бібліятэкі пацвердзілі ўзрослую зацікаўленасць у выкарыстанні электронных інфармацыйных рэсурсаў у сучасных умовах.

Працягам супрацоўніцтва з публічнымі бібліятэкамі стане адкрыццё праз віртуальную чытальную залу НББ тэставага доступу да рэсурсаў, якія найбольш зацікавілі нашых калег з рэгіёнаў.

Віртуальная чытальная зала адкрыта для супрацоўніцтва з усімі бібліятэкамі і інфармацыйнымі цэнтрамі нашай краіны па пытаннях падпіскі на ліцэнзійныя базы даных і навучання рабоце з імі.

Запрашаем да партнёрства!

Матэрыял пададзены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Выставачна-асветніцкае мерапрыемства, прысвечанае 200-годдзю з дня нараджэння Ф.М. Дастаеўскага

27 Ліп 2021

27 ліпеня ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылося пленарнае пасяджэнне выставачна-асветніцкага мерапрыемства, прысвечанага 200-годдзю з дня нараджэння Ф.М. Дастаеўскага, і адкрыццё фотавыставы “Пецярбург Дастаеўскага”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей” – выстава ў музеі кнігі (+відэа)

23 Ліп 2021

22 ліпеня ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося адкрыццё выставы “Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей”, на якой упершыню дэманструюцца разам аўтэнтычныя сведчанні пра знакамітага пісьменніка, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Садовае чараўніцтва: як Сесіль Мэры Баркер і кветкавыя феі змянілі кніжную ілюстрацыю

23 Ліп 2021

Вы калі-небудзь звярталі ўвагу, якія добрыя ілюстрацыі ў дзіцячых кнігах? Яны лёгкія, пяшчотныя, прыемныя воку і сэрцу – адно задавальненне... Праўда, мы зусім не ўспрымаем іх усур'ёз. У рэшце рэшт, гэта ж для дзяцей, а значыць, там шмат спрашчэнняў, умоўнасцей і зусім ніякай сур'ёзнасці, так? А вось і не. Кніжная ілюстрацыя можа быць сур'ёзнай, дакладнай і нават цалкам навуковай – не губляючы пры гэтым свайго чараўніцтва. Сёння мы пагаворым пра Сесіль Мэры Баркер, сапраўдную каралеву кветкавых фей, і пра батанічную ілюстрацыю.

Аўтарскі погляд

23 Ліп 2021

Пра бібліяаптэку мы яшчэ пагаворым. А зараз – пра рэчы не менш важныя. Свой першы твор Янка Купала напісаў па-польску, Якуб Колас – па-руску. Але кожны вярнуўся да родных вытокаў. Рашуча і канчаткова. Так бусел вяртаецца з выраю менавіта ў сваю буслянку…

Навіны бібліятэк

22 Ліп 2021

Унучка і праўнучка пісьменніка падрыхтавалі кнігу «Ясная зорка Якуба Коласа», што выходзіць у выдавецтве «Мастацкая літаратура». Яе гераіня – Марыя Дзмітраўна Міцкевіч, жонка класіка беларускай літаратуры.

Навіны бібліятэк

Бібліятэкарам