ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Першы празаічны твор Язэпа Драздовіча, які чакаў публікацыі больш за стагоддзе
Пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні

Бібліятэка як феномен культуры: завяршыўся першы дзень працы VIII Міжнароднага кангрэса

Бібліятэка як феномен культуры: завяршыўся першы дзень працы VIII Міжнароднага кангрэса
Іншыя навіны

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі абмеркавалі актуальныя пытанні бібліятэчнай сферы ў кантэксце новых выклікаў часу і новых магчымасцей і рашэнняў.

Праграма першага дня VIII Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры” была насычанай і цікавай: прайшлі секцыйныя пасяджэнні, круглы стол, майстар-класы і экскурсіі па бібліятэцы.

На пленарным пасяджэнні прагучалі даклады генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксаны Кніжнікавай “Фарміраванне экасістэмы лічбавай трансфармацыі бібліятэк”, дырэктара Фундаментальнай бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, старшыні Савета грамадскага аб’яднання “Беларуская бібліятэчная асацыяцыя” Уладзіміра Кулажэнкі “Стратэгія кіравання лічбавымі калекцыямі бібліятэкі: эфектыўнасць і ўстойлівасць”.

Падзяліцца вопытам з калегамі прыехалі госці з Расіі: кіраўнік Цэнтра па вывучэнні праблем інфарматыкі Інстытута навуковай інфармацыі па грамадскіх навуках Расійскай акадэміі навук Юрый Чорны выступіў з дакладам “Патэнцыял структурна-функцыянальнага падыходу ў бібліятэчнай справе ў эпоху лічбавізацыі”, дэкан бібліятэчна-інфармацыйнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага інстытута культуры Валянціна Брэжнева прадставіла даклад “Перспектывы развіцця вышэйшай бібліятэчна-інфармацыйнай адукацыі ў Расіі”.

Цікавымі выступленнямі падзяліліся з удзельнікамі кангрэса ў дыстанцыйным фармаце генеральны дырэктар Нацыянальнай акадэмічнай бібліятэкі Рэспублікі Казахстан Умітхан Муналбаева “Бібліятэчная палітыка Рэспублікі Казахстан: перспектывы і прыярытэтныя кірункі” і дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі імя святых Кірыла і Мяфодзія Красіміра Аляксандрава (Балгарыя) “COVID-19: адказ Нацыянальнай бібліятэкі імя святых Кірыла і Мяфодзія”.

У першы дзень кангрэса прайшло пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні, дзе былі вызначаны прыярытэты развіцця інфармацыйнай інфраструктуры бібліятэчных устаноў нашай краіны на найбліжэйшы час. У пасяджэнні прынялі ўдзел кіраўнікі і спецыялісты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, рэспубліканскіх навуковых і абласных бібліятэк.

Удзельнікі секцыі “Актуальныя рашэнні для бібліятэк у кантэксце новых выклікаў і задач” абмеркавалі пытанні праграмна-праектнай дзейнасці, новыя фарматы ўзаемадзеяння, вопыт дыстанцыйнага абслугоўвання/суправаджэння карыстальнікаў, фарматы і мадэлі сацыякультурнай і навуковай дзейнасці ва ўмовах пандэміі COVID-19 і іншыя пытанні.

На пасяджэнні секцыі “Тэхналагічныя рашэнні для бібліятэк ва ўмовах лічбавай трансфармацыі” ўдзельнікі падзяліліся вопытам развіцця бібліятэк ва ўмовах лічбавізацыі, рэалізацыі віртуальных праектаў, практычнымі рашэннямі для лічбавай трансфармацыі бібліятэк.

Круглы стол “Стварэнне калекцый у лічбавым выглядзе як спосаб забеспячэння захаванасці папяровых нацыянальных дакументаў” сабраў спецыялістаў для абмеркавання асаблівасцей падбору дакументаў для алічбоўкі, практычных аспектаў алічбоўкі рэтраспектыўных газет, арганізацыі кансервацыйных мерапрыемстваў для дакументаў, якія падлягаюць алічбоўцы, і іншых тэм.

У межах кангрэса адбыўся майстар-клас “Алічбоўка з улікам тэхнічных магчымасцей сканавальнага абсталявання”. Удзельнікам былі прадэманстраваны магчымасці абсталявання для сканавання нацыянальных дакументаў.

На майстар-класе “Умацаванне дакументаў перад алічбоўкай” былі паказаны працэсы выраўноўвання і ўмацавання моцна дэструктураваных і пашкоджаных рэтраспектыўных газет, а таксама выпадаючых фрагментаў лістоў у кнігах. Выкананне гэтых працэсаў дазваляе атрымаць якасную лічбавую копію дакумента без пагрозы яго пашкоджання пры алічбоўцы.

Для ўдзельнікаў форуму прайшлі займальныя экскурсіі па галоўнай бібліятэцы краіны.

На працягу дня працавала выстава выдавецкай прадукцыі, электронных рэсурсаў і сэрвісаў.

У пятніцу, 22 кастрычніка, міжнародны кангрэс працягне працаваць.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам