Апублікаваны выніковы дакумент VI Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры”, які прайшоў у кастрычніку ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
Тэма 2019 года – “Паслугі і сэрвісы бібліятэк у сучаснай інфармацыйнай прасторы”.
Дакумент адлюстроўвае выніковыя рашэнні дэлегатаў кангрэса, вызначае шляхі сумеснага вырашэння пастаўленых у ходзе форуму праблем.
Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.