ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні
Чым вымяраецца адданасць

Бібліятэка як феномен культуры: адкрыўся штогадовы міжнародны кангрэс (+відэа)

Бібліятэка як феномен культуры: адкрыўся штогадовы міжнародны кангрэс (+відэа)
Іншыя навіны

21 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пачаў працу VIII Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”. Тэма гэтага года: “Бібліятэкі ва ўмовах пандэміі: новыя магчымасці, новыя рашэнні”.

Міжнародны кангрэс сабраў у сценах бібліятэкі больш за 300 дэлегатаў з Беларусі, Балгарыі, Германіі, Расіі, Украіны. Гэта вядучыя спецыялісты бібліятэк, архіваў, музеяў, выдавецтваў, адукацыйных, навукова-даследчых устаноў і арганізацый, прадстаўнікі заканадаўчай і выканаўчай улады, вытворцы праграмнага забеспячэння, тэхнічных сродкаў, інфармацыйнай прадукцыі і прамысловага абсталявання для бібліятэк.

З прывітальнымі словамі і пажаданнямі плённай працы да ўдзельнікаў кангрэса звярнуўся міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч, генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рабаволаў. Адкрыла мерапрыемства генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксана Кніжнікава.

Пачала працу выстава выдавецкай прадукцыі, электронных рэсурсаў і сэрвісаў.

Глядзіце анлайн з 14.00 да 17.00 трансляцыю секцыі 1 “Актуальныя рашэнні для бібліятэк у кантэксце новых выклікаў і задач”.

Праграма кангрэса

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам